Віктар Сырыца: "Я прапанаваў нашаму гарвыканкаму стварыць участковыя выбарчыя камісіі не па прынцыпу “дырэктар-падначаленыя”, але і з прадстаўнікоў розных працоўных калектываў, у тым ліку і з апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый".
За мінулы тыдзень афіцыйныя газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” абмежаваліся толькі размяшчэннем інфармацыі ад БелТА. Месцы працы старшыняў, іх намеснікаў і сакратароў акруговых камісій засталіся для чытачоў невядомымі.
13 ліпеня ў Маладэчанскую гарадскую камісію заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў мінскі прадпрымальнік, былы сябра АГП Сяргей Балыкін. Аб намеры вылучыць сваю кандыдатуру заявіў таксама маладэчанскі актывіст руху “За Свабоду”, сябра Партыі БНФ Ян Лагвіновіч.
Не абышлося і без кур'ёзаў. У камісію ад КПБ уключаны 81-гадовы Аляксей Ламыга. Будучы ў 2010 годзе сябрам Аршанскай гарадской камісіі па выбарах прэзідэнта, Аляксей Іванавіч у сілу свайго ўзросту не змог справіцца з праверкай падпісных лістоў.
13 ліпеня Яраслаў Берніковіч звярнуўся ў акруговую камісію Наваполацкай выбарчай акругі №25, каб зарэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для свайго вылучэння на кандыдата ў дэпутаты парламента. Але высветлілася, што камісія нават не завяла яшчэ журналу для рэгістрацыі, і дакументы ў яго не прынялі.
Жлобінская раённая газета “Новы дзень” у нумары за 13 ліпеня паведаміла пра склад камісіі па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 - былі названыя старшыня, намеснік і сакратар сфармаванай камісіі. Пра астатніх сябраў ніякай інфармацыі не падаецца.