Біяграфіі сябраў камісій “ад групы грамадзянаў” сведчаць, што большасць з іх належыць да праўладных грамадскіх арганізацыяў ці кіраўніцтва адміністрацыі раёнаў. Яны і раней удзельнічалі ў выбарчых камісіях. Праўда, тады падавалі заяўкі ад арганізацыяў, а сёлета ўжо ад групы грамадзянаў шляхам збору подпісаў.
Ніводнага матэрыялу пра выбары ў Палату прадстаўнікоў не размясціў сайт абласной дзяржаўнай газеты “Гомельская праўда”. Аналагічная сітуацыя на сайтах большасці іншых дзяржаўных газет па абласцях Беларусі. Між тым, пасля абвяшчэння выбараў прайшло ўжо больш за тры тыдні.
Прэтэндэнт на вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў кардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Хоцімскім раёне Валерый Каранкевіч кажа пра тое, што на сябраў яго ініцыятыўнай групы аказваецца ціск з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і мясцовых уладных структур.
У параўнанні з прэзідэнцкай кампаніяй 2010 года, месцаў для збору подпісаў у сталіцы стала менш. Так, у спісе забароненых месцаў: тэрыторыі галоўных гарадскіх плошчаў: Кастрычніцкай, Прывакзальнай, плошчы Незалежнасці і плошчы Перамогі
З першага погляду падаецца – гэта камісія сфармавана выключна на дэмакратычных прынцыпах: у складзе, акрамя начальнікаў, ідэолагаў і працаўнікоў выканкаму, ёсць просты лабарант установы адукацыі, пенсіянеркі і нават вартаўнік.
“Чаму вы сюды тэлефануеце? Усе пытанні будзеце задаваць новаму дэпутату”, - такі адказ пачулі прадстаўнікі “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, калі патэлефанавалі ў прыёмную дейснага дэпутата Мікалая Жгуна. А ў прыёмнай дэпутата Уладзіміра Сінякова слухаўку ўвогуле не здымалі.
Дзяржаўная газета “Івацэвіцкі веснік” рэкламуе дэпутата Івацэвіцкай выбарчай акругі № 11. Артыкул пад назвай “Пра работу дэпутата Л.М. Кавалевіча са зваротамі” пачынаецца з лістоў падзякі ад грамадзянаў. А далей Кавалевіч сам распавядае пра свае заслугі.
Дэмакратычны актывіст з Жодзіна Аляксандр Валчанін не пралічыўся: ён вырашыў, што вылучэнне шляхам збору подпісаў па месцы працы - на станцыі хуткай дапамогі, пакідае яму больш шансаў, чым вылучэнне ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сябрам якой ён з'яўляецца.