Толькі 17 ліпеня на сайце Любанскага выканкаму было апублікавана рашэнне аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтаю збору подпісаў выбарцаў, хоць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачалося яшчэ 15 ліпеня. Пры гэтым ні нумару рашэння, ні даты яго прыняцця ў апублікаваным варыянце няма.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Буда-Кашалёўскай акрузе №38 (у яе склад уваходзяць Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі і частка Жлобінскага раёна) Уладзімір Кужанаў у апошнія перад выбарамі месяцы атакуе старонкі раённых газет. Дэпутат ужо два тэрміны «адбыў» у Палаце прадстаўнікоў.
Мінскі гарадскі суд адмовіўся ўзбуджаць справу па скарзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі з нагоды фарміравання акруговых выбарчых камісій. Не ўвянчаліся поспехам і падобныя дзеянні Партыі БНФ, якая падала ў агулам 30 скаргаў на неўключэнне сябраў партыі ў акруговыя выбаркамы.
Чаго варта чакаць ад Быхаўскай акруговай камісіі, якая курыруе цяперашнія выбары ў Быхаўскім, Касцюковіцкім, Слаўгарадскім і Краснапольскім раёнах? Сваімі прагнозамі на гэты конт падзяліўся прэтэндэнт у кандыдаты па Быхаўскай выбарчай акрузе № 81 пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў.
Назіральнік пры акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Сяргей Гоўша 17 ліпеня накіраваў заяву ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у якой паведамляе пра ўмяшальніцтва ў дзейнасць акруговай камісіі гарвыканкамаўскіх чыноўнікаў.
Маладэчанская гарадская камісія трымае ў таямніцы ад назіральніка Эдуарда Баланчука не толькі звесткі пра прэтэндэнта ў кандыдаты, які падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, але і час паседжанняў. Ні спасылкі на законы, ні нагадванні аб празрыстасці і дэмакратычнасці выбарчага працэсу не дапамаглі назіральніку.