Мазыр: падчас падліку галасоў назіральніка выдалілі з участка
Назіральнік Юрый Целяпун зрабіў заўвагу Івану Навіцкаму — намесніку старшыні участковай камісіі. Навіцкі на гэта ніяк не адрэагаваў. Тады Юрый сфатаграфаваў на тэлефон спіны сябраў камісіі, за якімі рэальна не было відаць падліку. Гэтае дзеянне назіральніка не засталося без увагі.