Назіральнікі сцвярджаюць, што выбары ў Бабруйску не адбыліся. Афіцыйныя лічбы, якія былі агучаныя 24 верасня, паказалі на завышэнне яўкі. Што тычыцца “пераможцаў”, то папярэднія прагнозы па кандыдатах пацвердзіліся - імі сталі Мікалай Плаксіцкі, Жана Мішур і Алена Шамаль, якая ідзе ў ПП НС ужо на другі тэрмін.
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас мерапрыемстваў у межах штогадовай канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні сустрэўся з кіраўніком БДІПЧ АБСЕ Янэзам Лянарчычам, а таксама з прадстаўніцтвам ЗША ў АБСЕ. Асноўнымі тэмамі гэтых сустрэчаў сталі вынікі назірання за парламенцкімі выбарамі і наяўнасць палітычных вязняў ў Беларусі.
Кур'ёзны выпадак адбыўся ў вёсцы Прыдняпроўе Аршанскага раёна. Участковая камісія прыехала з вынасной урнай да пажылых людзей праводзіць галасаванне дома. Нядоўга думаючы, бабуля выхапіла з свайго плота драўляны кол і накінулася на няпрошаных гасцей.
У адрозненні ад мінулых кампаній, мясцовыя СМІ устрымліваліся ад палівання брудам апазіцыі і апазіцыйных кандыдатаў. Мясцовая ўлада не была зацікаўлена ў тым, каб назіральнікі выкрывалі фальсіфікацыі на выбарах. Выбаршчыкі прагаласавалі па-свойму – нагамі, то бок яны проста не прыйшлі на выбары, і ўлады мусілі выкручвацца і штучна завышаць яўку выбаршчыкаў.
24 верасня раніцай Эдуард звярнуўся ў акруговую камісію, каб атрымаць выніковы пратакол. Намесніца кіраўніка камісіі Люцыя Арловіч паведаміла, што пратакол ён атрымае толькі пазней, на пасяджэнні камісіі, а зараз камісія не працуе.