Дэпутата Савановіча вылучылі ад калектыва ЖЭС-48 фіктыўна
Супрацоўнікі камунальнага прадпрыемства склалі скаргу ў Мінскую гарадскую пракуратуру. Яны просяць прыцягнуць да адказнасці старшыню ЖРЭА-1 Фрунзенскага раёна Васіля Шашка. Менавіта ён адказваў за фіктыўнае фармаванне спісу дэлегатаў, якія нібыта падтрымлівалі кандыдатуру Міхаіла Савановіча на вылучэнне ў дэпутаты. Насамрэч жа супрацоўнікі ЖЭС-48 з Савановічам ніколі не былі знаёмыя, пра ягоную дзейнасць на пасадзе старшыні Мінгарсавета нічога не ведаюць.