Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Навошта сайту “Дняпроўца” раздзел “Выбары 2012”?

Навошта сайту “Дняпроўца” раздзел “Выбары 2012”?

За тры тыдні пасля абвяшчэння выбараў у Палату парадстаўнікоў на сайце рэчыцкай газеты “Дняпровец”, заснавальнікамі якой з’яўляюцца райсавет дэпутатаў і райвыканкам, змешчаны ўсяго адзін матэрыял на гэтую тэму. Але і ён – не пра Рэчыцкі раён.

Круглянская раёнка рэкламуе дзеючага дэпутата Іванова

Круглянская раёнка рэкламуе дзеючага дэпутата Іванова

На першай паласе круглянскай раёнкі пад рубрыкай “Знакавая падзея” змешчаны вялікі хвалебны артыкул пра візіт у Круглянскі раён дзейснага дэпутата па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, гендырэктара ЗАТ “Беларуская калійная кампанія” Валерыя Іванова. Круглянскі раён падчас цяперашніх выбараў уваходзіць у Шклоўскую выбарчую акругу - гэта пралівае святло на планы сп.Іванова.

Салігорскія выбаршчыкі будуць судзіцца з Мінаблвыканкамам і Саветам дэпутатаў

Салігорскія выбаршчыкі будуць судзіцца з Мінаблвыканкамам і Саветам дэпутатаў

Выбаршчыкі Салігорскай сельскай выбарчай акругі №69 накіравалі ў Мінскі абласны суд скаргу на адмову ва ўключэнні ў склад акруговай камісіі свайго прадстаўніка, вядомага грамадскага дзеяча Уладзіміра Шыла. Заяўнікі лічуць, што рашэнне Прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта “Аб утварэнні акруговых выбарчых камісій” ўшчамляе іх канстытуцыйныя правы і з’яўляецца незаконным.

Першая скарга на старшыню Слонімскай выбарчай акругі № 58

Першая скарга на старшыню Слонімскай выбарчай акругі № 58

Раніцай 11 ліпеня сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Бедка наведаў Слонімскі райвыканкам, дзе ў кнізе скаргаў і прапановаў напісаў скаргу на ўпраўляючую справамі райвыканкама, а цяпер ужо старшыню Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58, Алену Мачаліну.

Ваўкавыск: сябры акруговай камісіі - “гэта жывыя людзі…”

Ваўкавыск: сябры акруговай камісіі - “гэта жывыя людзі…”

Пра склад камісіі Ваўкавыскай выбарчай акругі № 48 выбаршчыкі даведаліся з прыватнага блогу: “это живые люди … они возьмут на себя ответственность и будут считать бюллетени для голосования”. У параўнанні з выбарамі 2008 года камісія абнавілася напалову, усе сябры - вылучэнцы ад ўлады.

“Няма дакладных крытэраў, па якіх фарміруюцца выбарчыя камісіі”

“Няма дакладных крытэраў, па якіх фарміруюцца выбарчыя камісіі”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” падвялі вынікі першага важнага этапу парламенцкіх выбараў - фарміраванне акруговых камісій. І прыйшлі да высновы, што прагрэсу ў адрозненні ад кампаніі-2008 не адбылося.

Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем акруговых выбарчых камісій

Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем акруговых выбарчых камісій

Акруговыя выбарчыя камісіі створаны ў асноўным за кошт праўрадавых арганізацый: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», РГА «Белая Русь» і Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў. Фарміраванне АВК прайшло пад кантролем выканаўчай улады, без публічнага абмеркавання вылучаных кандыдатур. Прадстаўнікі апазіцыі складаюць у камісіях нязначную долю – непрапарцыйна малую ў параўнанні з колькасцю вылучаных прэтэндэнтаў.

Гомельскія акруговыя камісіі: спрэс начальнікі і вертыкальшчыкі, замаскіраваныя пад грамадскасць

Гомельскія акруговыя камісіі: спрэс начальнікі і вертыкальшчыкі, замаскіраваныя пад грамадскасць

Аналіз створаных акруговых камісій у Гомелі паказвае, што «чужыя тут не ходзяць»: камісіі створаны на шаблону, сябры камісій – свае ўсе людзі. Спрэс начальнікі, прадстаўнікі выканкамаў, адміністрацый гораду, дырэктары школ, якія замаскіраваліся і прайшлі ў камісіі як вылучэнцы ад грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзаў і ад грамадзян.

Сумар: “Пракурору трэба было мяне пакараць за мае словы пра мінулыя выбары”

Сумар: “Пракурору трэба было мяне пакараць за мае словы пра мінулыя выбары”

Старшыні Брэсцкага аблвыканкаму Канстанціну Сумару было зададзена пытанне на конт яго ранейшых выказванняў наконт выбараў. Ён адказаў: "У мінулы раз пракурору трэба было мяне пакараць за такія словы, але я зусім не гэта меў на ўвазе...”

Баранавічы: кіраўнік акруговай камісіі абраны з падачы выканкаму

Баранавічы: кіраўнік акруговай камісіі абраны з падачы выканкаму

10 ліпеня ў малой зале гарвыканкама адбылося першае пасяджэнне акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5, якое адкрыла загадчыца аддзела арганізацыйна-кадравай працы гарвыканкама Дудко Вольга.