Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Магілёўшчына: дэмакраты вылучылі ў акруговыя выбаркамы 30 прадстаўнікоў

Магілёўшчына: дэмакраты вылучылі ў акруговыя выбаркамы 30 прадстаўнікоў

Пакуль дакладна вядома, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл вылучаны ў склад 12-ці акруговых выбарчых камісій з 13-ці ў Магілёўскай вобласці. Няма вылучэнца ў камісію Бабруйскай сельскай выбарчай акругі № 80.

Партыя БНФ вылучыла ў акруговыя выбарчыя камісіі 57 сябраў

Партыя БНФ вылучыла ў акруговыя выбарчыя камісіі 57 сябраў

Як паведамляе прэс-служба, Соймам Партыі БНФ, які адбыўся 23 чэрвеня, было вылучана 57 сябраў партыі ў акруговыя выбарчыя камісіі. З іх па Віцебскай вобласці - 9, па Магілёўскай - 9, па Гомельскай - 4, па Брэсцкай - 7, па Гродзенскай - 9, па Менскай - 7 і па горадзе Менску - 12 чалавек.

Актывісты незалежнага прафсаюзу “Граніта” вызначыліся наконт выбараў

Актывісты незалежнага прафсаюзу “Граніта” вызначыліся наконт выбараў

Многія сябры суполкі незалежнага прафсаюзу на РУВП “Граніт”, што ў Мікашэвічах, збіраюцца байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, бо не маюць ілюзіяў, што гэтая палітычная кампанія пройдзе паводле дэмакратычных нормаў. Тым не менш, яны маюць намер сустрэцца з кандыдатамі ў дэпутаты.

У Магілёўскай вобласці Партыя БНФ плануе вылучыць пяць кандыдатаў

У Магілёўскай вобласці Партыя БНФ плануе вылучыць пяць кандыдатаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Рыгор Кастусёў будзе вылучацца ў якасці кандыдата па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90. Нагадаем, што Рыгор Кастусёў стала пражывае менавіта ў горадзе Шклове.

Баранавічы: у акруговыя камісіі вылучаюць толькі “Справядлівы свет” і АГП

Баранавічы: у акруговыя камісіі вылучаюць толькі “Справядлівы свет” і АГП

У Баранавічах заявы на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій ад апазіцыйных партый падалі чатыры прэтэндэнты - тры прадстаўнікі партыі “Справядлівы свет” і адзін ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

На Пружанскай акрузе плануецца вылучэнне аднаго прэтэндэнта ад апазіцыі, на Івацэвіцкай - трох

На Пружанскай акрузе плануецца вылучэнне аднаго прэтэндэнта ад апазіцыі, на Івацэвіцкай - трох

Па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 плануе вылучацца кандыдатам кіраўнік Бярозаўскай раённай суполкі АГП Аляксандр Кабанаў; па Івацэвічскай акрузе №11 - прадстаўнік СДПГ і "Гавары праўду" Валянцін Лазарэнкаў, ад АГП -- Вікторыя Грынюк і, не выключана, Юрась Губарэвіч ад Партыі БНФ і "Руху за свабоду" (апошні яшчэ канчаткова не вызначыўся).

Бабруйчане выбары байкатуюць, па мясцовай акрузе будзе балатавацца прэтэндэнт з Магілёва

Бабруйчане выбары байкатуюць, па мясцовай акрузе будзе балатавацца прэтэндэнт з Магілёва

Бабруйскія прадстаўнікі дэмсілаў амаль адзінагалосна прыйшлі да высновы байкатаваць парламенцкія выбары. Негледзячы на тое, што бабруйскія “праўдаўцы” байкатуюць кампанію, іх калега з Магілёва плануе ўзяць у ёй самы непасрэдны ўдзел. Гэта маладая кіраўнічка кампаніі “Гавары праўду” па Магілёўскай вобласці Аксана Самуйлава.