Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Мінск: Аляксандр Фядута збіраў подпісы за вылучэнне Пашкевіча (фотарэпартаж)

Мінск: Аляксандр Фядута збіраў подпісы за вылучэнне Пашкевіча (фотарэпартаж)

Пікет праводзіўся ініцыятыўнай групай па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты актывіста «Гавары праўду!» Міхаіла Пашкевіча. Побач з пікетам у падтрымку Пашкевіча ў Серабранцы праходзіў збор подпісаў за вылучэнне дзеючага дэпутата парламента Валянціны Лявоненка.

Барысаў: акружкам інфармацыю аб пасяджэннях у інтэрнэце размяшчаць адмаўляецца

Барысаў: акружкам інфармацыю аб пасяджэннях у інтэрнэце размяшчаць адмаўляецца

Сваю просьбу Алег Мацкевіч аргументаваў п.1.5 "Практычнага дапаможніка для акруговых камісій", які абавязвае інфармаваць акруговыя камісіі аб даце, часе і месцы правядзення паседжанняў у тым ліку і з дапамогай сайтаў выканкамаў (па дамове з імі) у Інтэрнэце.

Прабег на знак салідарнасці з Алесем Бяляцкім

Прабег на знак салідарнасці з Алесем Бяляцкім

4 жніўня ў Брэсце адбыўся лёгкаатлетычны прабег аматара марафонскага бегу -- праваабаронцы Уладзіміра Малея, які быў апрануты ў чорную майку з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам: “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”. У руках Малей трымаў здымак свайго зняволенага калегі.

“Слонімскі веснік”: вылучаюцца двое, але здымкі – толькі аднаго кандыдата

“Слонімскі веснік”: вылучаюцца двое, але здымкі – толькі аднаго кандыдата

Паўстае пытанне: калі ж Слонімская акруговая камісія зарэгістравала дзве ініцыятыўныя групы па збору подпісаў, дык чаму ж нельга надрукаваць адзін здымак, дзе збіраюцца подпісаны за Сопікаву і другі здымак — за Шэгу?

Генеральны дырэктар «Гомсельмаш» ідзе ў дэпутаты

Генеральны дырэктар «Гомсельмаш» ідзе ў дэпутаты

Генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» Валерый Жмайлік плануе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў па Гомельскай-Сяльмашаўскай акрузе №32. На прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе генеральны дырэктар быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.

Адміністрацыі раёнаў Гомеля адмовіліся прыняць заявы на ўключэнне ва ўчастковыя камісіі ад апазіцыянераў

Адміністрацыі раёнаў Гомеля адмовіліся прыняць заявы на ўключэнне ва ўчастковыя камісіі ад апазіцыянераў

4 жніўня гомельскія апазіцыянеры, якія пажадалі ўдзельнічаць у выбарах як сябры ўчастковых камісій, сутыкнуліся з нечаканай перашкодай: адміністрацыі раёнаў адмовіліся прыняць у іх заявы на той падставе, што сёння ў іх выходны.

Вялейка: з начальнікам галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ супернічаюць чацвёра прэтэндэнтаў

Вялейка: з начальнікам галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ супернічаюць чацвёра прэтэндэнтаў

Нягледзячы на тое, што мясцовыя афіцыйныя выданні ўпарта маўчаць наконт асобаў, якія плануюць прадстаўляць Вялейшчыну ў парламенце, гэтыя звесткі былі “рассакрэчаны” недзяржаўнымі СМІ.

Барысаў: Сёння адбудзецца суд над Марголіным і Васільевым

Барысаў: Сёння адбудзецца суд над Марголіным і Васільевым

Пры правядзенні пікету па зборы подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты ПП НС намеснік старшыні АГП Льва Марголіна міліцыяй былі затрыманыя і дастаўленыя ў Барысаўскі РАУС сам Марголін і сябра яго ініцыятыўнай групы Міхаіл Васільеў.

Мазыр: ЦВК навяла парадак з нумарацыяй участкаў у Мазыры

Мазыр: ЦВК навяла парадак з нумарацыяй участкаў у Мазыры

Просьба Рыгора Крывіцкага, кіраўніка Мазырскага аддзялення ГА "Рух "За Свабоду", які ўзначальвае ініцыятыўную групу Нікадзіма Варановіча да Лідзіі Ярмошынай даць дакладную нумарацыю выбарчых участкаў па гэтай акрузе – задаволена.

Прадстаўніка АГП з першага разу не зарэгістравалі кандыдатам

Прадстаўніка АГП з першага разу не зарэгістравалі кандыдатам

У прадстаўніка АГП Уладзіміра Малярчука пры першай яго спробе падаць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у камісіі Вілейскай выбарчай акругі патрабавалі замест копіі пасведчання сябра партыі прынесці арыгінал.

З 938 сяброў ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса засталося 323

З 938 сяброў ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса засталося 323

Актывісты Бярозаўшчыны Тамара Шчапёткіна і Анатоль Сахаруша, якія ўваходзілі ў ініцыятыўную групу экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс, атрымалі ад яго лісты ўдзячнасці.