Дзяніс кажа, што ўжо з заўтрашняга дня сябры ініцыятыўнай групы пачнуць збіраць подпісы – па кватэрах. А ўжо на выходных выставяць першыя пікеты. "Мы творча падыйдзем да гэтай справы. Пікеты будуць музычна аформлены, выбаршчыкаў будуць чакаць і іншыя сюрпрызы".
Вельмі дзіўна, што кіраўнік раённай арганізацыі “Белай Русі” збіраецца размяшчаць выбарчы штаб кандыдата ў дэпутаты ў памяшканні дзяржаўнай адукацыйнай установы, там, дзе павінны вучыцца дзеці, а не адбывацца нейкія незразумелыя палітычныя гульні.
Праваабаронца Барыс Бухель, які прысутнічаў на паседжанні камісіі ў якасці назіральніка, кажа, што яму было забаронена весці дыктафонны запіс. За гэта сябры камісіі нават прагаласавалі. Супраць былі ўсяго два чалавекі. Адзін з тых, хто галасаваў “супраць”, быў актывіст Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.
Мяркуючы па апошняй інфармацыі ў гарадскіх газетах і актывізацыі дзейнасці некаторых персонаў з набліжэннем выбарчай кампаніі, на сённяшні дзень у Бабруйску вымалёўваюцца тры праўладныя кандыдаты ў дэпутаты – дзейсны дэпутат гарсавета Максім Суботкін, дзейсная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Шамаль ды галоўны ідэолага фабрыкі “Славянка” Мікалай Плаксіцкі.
Паводле Аляксея Гаўруцікава, віцебскага аднапартыйца палітвязня, дакументы падавалі на рэгістрацыю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да таго, што ў беларускіх турмах людзей утрымліваюць за апазіцыйныя погляды. Камісія Віцебскай Кастрычніцкай акругі № 20 першай адмовілася рэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне Статкевіча.
Кандыдатамі ў дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1 маюць намер вылучацца былы кіраўнік БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч, старшыня гарадской суполкі БСДП (Грамада) Ганна Канюс і кіраўніца мясцовай арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка.