Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Віцебск: ініцыятыўная група Уладзіміра Правальскага зарэгістравана са скарачэннем

Віцебск: ініцыятыўная група Уладзіміра Правальскага зарэгістравана са скарачэннем

Групу ўдзельніка мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі камісія "скараціла" на восем чалавек, патлумачыўшы, што яны адмовілі факт добраахвотнага ўключэння ў ініцыятыўную групу. Але Уладзімір Правальскі адзіны, хто прадставіў камісіі ўсе дадзеныя пра сваіх прыхільнікаў, напісаныя імі ўласнаручна.

"Аршанская газета" дае неіснуючыя тэлефоны выбаркамаў

«Няправільна набраны нумар. Калі ласка, удакладніце нумар і ператэлефануйце». Гэтую фразу чуюць у трубцы выбаршчыкі, якія тэлефануюць на пазначаны ў газеце нумар тэлефона ўчастковай камісіі па Крапівенскім участку № 10. Як паведамілі ў Аршанскім вузле электрасувязі, дадзены нумар бесправаднога тэлефона (WLL) зняты яшчэ 5 ліпеня.

Жлобін: зарэгістравана ініцыятыўная група прадстаўніка “Справядлівага свету”

Жлобін: зарэгістравана ініцыятыўная група прадстаўніка “Справядлівага свету”

Ініцыятыўная група Валерыя Рыбчанкі, кіраўніка раённай арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет”, зарэгістравана па Жлобінскай выбарчай акрузе. Раённая структура Партыі БНФ мяркуе свой удзел у выбарах калі толькі ў якасці назіральнікаў. А актывісты АГП пакуль вызначаюцца на гэты конт.

ЦВК вучыць камісіі, як дзейнічаць, калі на ўчастак прыйдуць сябры БНФ ці замежныя журналісты

ЦВК вучыць камісіі, як дзейнічаць, калі на ўчастак прыйдуць сябры БНФ ці замежныя журналісты

Цэнтральная выбарчая камісія выдала яшчэ 5 ліпеня пастанову №37 «Аб правядзенні трэнінгаў для сябраў участковых выбарчых камісій» з мэтай «практычнай адукацыі сябраў участковых камісіі асноўным выбарчым дзеянням».

Незалежны навіновы сайт САЛІГОРСК.org патрапіў у спіс забароненых

Незалежны навіновы сайт САЛІГОРСК.org патрапіў у спіс забароненых

Пра гэта салігорскім карыстальнікам паслугаў перадачы дадзеных аператара сотавай сувязі ТАА СП “Белсэл” паведамілі ў самой кампаніі. Сайт заблакаваны для абанентаў ад суботы 14 ліпеня. Па словах прадстаўнікоў кампаніі блакіроўка адбылася ў сувязі з абнаўленнем спісу забароненых сайтаў, у які патрапіў і рэгіянальны рэсурс САЛІГОРСК.org.

Орша: зарэгістравана ініцыятыўная група Канстанціна Анташкевіча

Орша: зарэгістравана ініцыятыўная група Канстанціна Анташкевіча

У ініцыятыўную групу актывіста кампаніі "Гавары праўду", сябра аргкамітэта БСДП (НГ) Канстанціна Анташкевіча ўвайшлі лідэры кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, а таксама мясцовыя актывісты кампаніі.

Гомель: зарэгістравана ініцыятыўная група Ігара Случака

Гомель: зарэгістравана ініцыятыўная група Ігара Случака

Сярод пяці ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34 зарэгістравана і група каардынатара грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігара Случака.

У Слоніме пакуль зарэгістравалася толькі група Івана Шэгі

У Слоніме пакуль зарэгістравалася толькі група Івана Шэгі

Кіраўнік Слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга падаў у Слонімскую акруговую выбарчую камісію № 58 дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Па інфармацыі акруговай камісіі, пакуль гэта адзіная зарэгістраваная ініцыятыўная група.

Слуцкая раёнка не ўтаіла месцы працы сябраў акруговай камісіі

Слуцкая раёнка не ўтаіла месцы працы сябраў акруговай камісіі

Раённая газета "Слуцкі край" нарэшце заўважыла, што ў краіне выбары. На сайце выдання з'явілася рубрыка "Выбары-2012", а на першай паласе апублікаваны склад акруговых камісій. Але ўсё ж больш выданне цікавіць тэма недасведчанасці Барака Абамы і Ангелы Меркель, працягнутая пад загалоўкам «Шпіёнскія штучкі ЗША».

Хоцімск: Каранкевіч зноў падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Хоцімск: Каранкевіч зноў падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Прэтэндэнт у кандыдаты з Хоцімска Валерый Каранкевіч 17 ліпеня паўторна падаў у камісію Крычаўскай выбарчай акругі № 83 дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Таксама ён накіраваў у ЦВК скаргу на прадстаўнікоў уладных структур, якія аказвалі ціск на сябраў папярэдняй ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні ў якасці кандыдата.

Слонім. «Перадумалі і адмянілі!»

Слонім. «Перадумалі і адмянілі!»

Слонімскі райвыканкам вусна адмяніў ранейшае рашэнне аб забароненых для пікетавання месцах, апублікаванае ў "Слонімскім весніку" 11 ліпеня, і вызначыў новыя забароненыя месцы. На пытанне, чаму так адбылося, старшыня Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58 Алена Мачаліна (яна ж кіраўнік справамі райвыканкама) адказала: «перадумалі і адмянілі!»

“Парламенцкія выбары пройдуць, як і прэзідэнцкія. Бездакорна”

“Парламенцкія выбары пройдуць, як і прэзідэнцкія. Бездакорна”

Гэтыя словы сакратара Цэнтрвыбаркама афіцыйнае выданне “Вячэрні Брэст” вынесла ў загаловак да інфармацыі пра семінар-вучобу для кіраўнікоў акруговых камісіяў, што Мікалай Лазавік правёў 17 ліпеня ў Брэсце.

Слуцк: Назіральнік абскардзіў рашэнне выканкама аб месцах, дзе забаронены пікеты

Слуцк: Назіральнік абскардзіў рашэнне выканкама аб месцах, дзе забаронены пікеты

Назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта Віталь Амяльковіч звярнуўся да старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры са скаргай на дзеянні мясцовых уладаў у перыяд перадвыбарнай кампаніі.

Дзяржвыданні Гомельшчыны – пра выбары

Дзяржвыданні Гомельшчыны – пра выбары

Ці пішуць пра выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання сайты дзяржаўных раённых выданняў Гомельскай вобласці? Адказу на гэтае пытанне давялося шукаць у інтэрнэт-версіях рэгіянальных выданняў, з якімі прапаноўвае азнаёміцца сайт “СМІ Гомельскай вобласці”.