Валерый Каранкевіч заявіў, што здымецца, як кандыдат, вылучаны на з’ездзе Партыі БНФ, але будзе ўдзельнічаць у выбарах да канца, як чалавек, які сабраў больш за тысячу подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку. Спадар Каранкевіч карыстаецца падтрымкай кампаніі “Гавары праўду”.
Каля 15 прыватных і некалькі дзяржаўных друкарняў адмовіліся друкаваць улёткі кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ. Толькі некалькі кандыдатаў здолелі на месцах дамовіцца на лічбавы друк, які значна даражэйшы за афсэт.
На думку самога Леўчанкава, асцярогі, што нібыта яго прысутнасць перашкодзіць працы камісіі ў момант перадачы бюлетэняў, абсалютна надуманыя. Камісія будзе працаваць у зале пасяджэнняў райвыканкама. Гэта памяшканне плошчай каля 70 квадратных метраў.
Аўтар матэрыяла “Выбары скрозь прызму апазіцыі” крытыкуе назіральнікаў ад АБСЕ, заклікі апазіцыі да байкота, а таксама пераконвае, што беларускі народ не прагаласуе за апанентаў рэжыма. Аўтар Уладзімір Кажэўнікаў стаў вядомы, дзякуючы матэрыялам, якія ў негатыўным святле прадстаўляюць беларускую апазіцыю.
Сёння, 14 верасня, кандыдат у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і кампаніі “Гавары праўду” Леанід Падбярэцкі атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад Магілёўскай-Ленінскай акруговай выбарчай камісіі №84 за выстаўленне пікета ў нявызначаным мясцовымі ўладамі месцы.