Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Салігорскія назіральнікі зместу бюлетэняў не пабачаць

Салігорскія назіральнікі зместу бюлетэняў не пабачаць

Назіральнікі атрымалі адказы на свае пісьмовыя заявы ва ўчастковыя камісіі аб прадастаўленні магчымасці бачыць адзнакі выбаршчыкаў у кожным бюлетэні пры падліку галасоў. Ніводная камісія прапанову назіральнікаў не падтрымала.

У Мазыры не падтрымалі ідэю празрыстага падліку галасоў

У Мазыры не падтрымалі ідэю празрыстага падліку галасоў

Уладзімір Целяпун прапанаваў старшыні камісіі Дз.Ракаўчуку прыняць парадак празрыстага падліку галасоў: змест кожнага бюлетэня дэманструецца ўсім сябрам камісіі і назіральнікам, агалошваецца, за каго пададзены голас выбаршчыка.

Вынікі назірання за перадвыбарчай агітацыяй

Вынікі назірання за перадвыбарчай агітацыяй

Зафіксаваны шматлікія выпадкі забароны трансляцыі, цэнзуры выступаў і праграм апазіцыйных кандыдатаў. Гэта істотна абмежавала іх правы і правы выбаршчыкаў на атрыманне поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі аб кандыдатах і іх праграмах.

Вынікі назірання  за чацвёртым днём датэрміновага галасавання

Вынікі назірання за чацвёртым днём датэрміновага галасавання

Пашыраецца тэндэнцыя да несупадзення колькасці прагаласаваўшых, якая агучваецца афіцыйна, з дадзенымі назіральнікаў ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Пасля 4-га дня датэрмінована галасавання такія несупадзеніі зафіксаваны больш чым на 40% участкаў.

У Віцебску з участка выдалілі назіральніка Яна Дзяржаўцава

У Віцебску з участка выдалілі назіральніка Яна Дзяржаўцава

Спадар Дзяржаўцаў быў зарэгістраваны назіральнікам ад БХК на ўчастку №14 Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акругі. Да абеду ў апошні дзень датэрміновага галасавання яму абвясцілі папярэджанне, а пасля абеду – выдалілі ўвогуле.

Назіральнікі Гомельшчыны: колькасны паказчык перавышае якасны

Назіральнікі Гомельшчыны: колькасны паказчык перавышае якасны

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, назіральнік выбарчага участка №18 (выбарчая акруга №42), за пяць дзён назірання за датэрміновымі выбарамі нікога з зарэгістраваных ад прадзяржаўных арганізацый так і не убачыў.

 Цэнтрвыбаркам паказвае неіснуючыя нумары тэлефонаў участковых камісій.

Цэнтрвыбаркам паказвае неіснуючыя нумары тэлефонаў участковых камісій.

Аказалася, не па ўсіх з гэтых нумарах можна датэлефанавацца. Напрыклад, гадзінамі безвынікова можна набіраць паказаны на вышэйзгаданым сайце тэлефон 27-46-23 Браздечынскага ўчастка № 17, які ўваходзіць у склад Аршанскай Дняпроўскага акругі № 27.

Магілёўскі выбарчы ўчастак №69 нагадвае райаддзел міліцыі

Магілёўскі выбарчы ўчастак №69 нагадвае райаддзел міліцыі

Галасаванне адбываецца ў сховішчы, дзе знаходзіцца сейф з каштоўнасцямі, якія кругласутачна ахоўваюць двое ўзброенных міліцыянтаў. Некалькі разоў на дзень іх прыязджаюць кантраляваць вышэйстаячыя начальнікі.

У Магілёве яшчэ адзін назіральнік атрымаў папярэджанне

У Магілёве яшчэ адзін назіральнік атрымаў папярэджанне

Калі лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет”, прафесар Беларуска-Расійскага ўніверсітэту Валеры Беразіенка і надалей будзе ўмешвацца ў працу выбарчай камісіі №45, то яго пазбавяць акрэдытацыі, і ён мусіць пакінуць участак.