Віцебск: датэрміновае галасаванне пачалося са студэнтаў і затрыманння назіральніка
Пра тое, што моладзь ідзе на выбарчыя ўчасткі падчас заняткаў, паведамілі адразу некалькі назіральнікаў, якія працуюць у Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №20. Каля 14 гадзін міліцыянты затрымалі актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўгена Гуцалава, які акрэдытаваны назіральнікам на 71-ым выбарчым участку.