Абсурдная пільнасць у Гародні: шукалі ўлёткі, знайшлі запчасткі
Пільнасць супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў у сачэнні за ўдзельнікамі выбарчага працэсу часам набывае анекдатычныя формы. Кандыдат ад кампаніі “Гавары праўду” па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе №49 Дзмітрый Бандарчук днямі замовіў у сталіцы запчасткі да асабістага аўтамабіля.