Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Магілёў: на выбарчыя ўчасткі не пускаюць назіральнікаў ад БНФ “Адраджэньне”

Магілёў: на выбарчыя ўчасткі не пускаюць назіральнікаў ад БНФ “Адраджэньне”

19 верасня стала вядома пра нядопуск як мінімум чатырох незалежных назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі на тэрыторыі Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што падставы для нядопуску назіральнікаў ад БНФ на выбарчыя ўчасткі надуманыя.

Салігорск: засталіся толькі праўладныя кандыдаты

Салігорск: засталіся толькі праўладныя кандыдаты

Пасля зняцця кандыдатаў ад АГП у выбарах па салігорскіх выбарчых акругах працягваюць свой удзел толькі прадстаўнікі ўладаў Яўген Абаленскі і Таіса Данілевіч, а таксама іх “спарынг-пратнёры” Ігар Дзялендзік і Уладзімір Сушчыц.

Горкі: ЦВК пакінула ў сіле папярэджанне кандыдату

Горкі: ЦВК пакінула ў сіле папярэджанне кандыдату

– Яму вынеслі папярэджанне за тое, што ў яго агітацыйных матэрыялах адсутнічаў нумар ліцэнзіі прадпрыемства, дзе яны друкаваліся. Да зместу агітацыйнай прадукцыі Андрэя Юркова ў акруговай камісіі ніякіх прэтэнзій не было

Хоцімск: Лічбы па датэрмінова прагаласаваўшых не сыходзяцца

Хоцімск: Лічбы па датэрмінова прагаласаваўшых не сыходзяцца

"Я быў вельмі здзіўлены, калі ў выніковым пратаколе аказалася, што на гэтым выбарчым участку за 18 верасня прагаласавала 57 выбаршчыкаў. Згодна маім падлікам, выбарчы ўчастак № 55 18 верасня наведалі 27 чалавек".

Затрыманага віцебскага назіральніка будуць судзіць за пікет

Затрыманага віцебскага назіральніка будуць судзіць за пікет

Яўгена Гуцалава затрымалі 18 верасня каля 14 гадзін на ўчастку №71 Віцебскай- Кастрычніцкай акругі. Яго вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага пікету, але якога менавіта – сваякам і аднадумцам актывіста ў міліцыі не паведамілі.

Пінск – без альтэрнатыўнага кандыдата

Пінск – без альтэрнатыўнага кандыдата

Тэлеканал “Пінск” абвесціў пра зняццё Аляксандра Рамановіча з перадвыбарчай гонкі, аднак не распавёў пра партыйную прыналежнасць і падставы для зняцця кандыдата. Такім чынам, дзеючая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская засталася без канкурэнта.

Слуцк: кандыдат просіць узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да выбаршчыка

Слуцк: кандыдат просіць узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да выбаршчыка

Кандыдат па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Аляксандр Шыловіч лічыць, што паклёп і абразы ў яго адрас гучалі на двух сустрэчах з выбаршчыкамі. Аўтар абразлівых рэплік - яго былы начальнік Уладзімір Пратасеня.

Полацк: Міхальчанка праяўляе звышпільнасьць ў пытаннях адукацыі

Полацк: Міхальчанка праяўляе звышпільнасьць ў пытаннях адукацыі

Міхальчанка накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію электронны зварот, у якім паказвае, што ў дадзеных, прадстаўленых кандыдатам у дэпутаты Наталляй Гуйвік, недакладна ўказана назва вышэйшай навучальнай установы, якую тая скончыла («Усесаюзны юрыдычны інстытут» замест «Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут»).

Салігорск: На сустрэчу з праўладным кандыдатам -- па разнарадцы

Салігорск: На сустрэчу з праўладным кандыдатам -- па разнарадцы

Сакрэт гэткай цікавасці да кандыдаткі апыныўся банальна простым. У канцы працоўнага дня ў салігорскія школы была дадзена выканкамаўская разнарадка пра абавязковае накіраванне на сустрэчу па дзесяць чалавек ад кожнай установы адукацыі.

Полацк: не «загадваюць», а «настойліва рэкамендуюць»

Полацк: не «загадваюць», а «настойліва рэкамендуюць»

Работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Полацка заклікаюць абавязкова прыйсьці на датэрміновае галасаванне. Пры гэтым выкарыстоўваецца «мяккая» форма - «настойлівая рэкамендацыя». Самі кіраўнікі абавязаны штовечар даваць справаздачу аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых работнікаў.

Жодзіна: скрыня для датэрміновага галасавання засталася з вялікай шчылінай

Жодзіна: скрыня для датэрміновага галасавання засталася з вялікай шчылінай

У першы дзень датэрміновага галасаваньня старшыня Кастрычніцкай участковай камісіі № 19 Жодзінскай выбарчай акругі №64 Тацяна Новікава адмовілася належным чынам апячатаць шчыліну паміж накрыўкай і корпусам скрыні для датэрміновага галасавання, у якую пасля яе ўласнай праверкі свабодна праходзілі аркушы паперы фармату А4.

Баранавічы: большасць рэспандэнтаў “Intex-press” не збіраецца галасаваць датэрмінова

Баранавічы: большасць рэспандэнтаў “Intex-press” не збіраецца галасаваць датэрмінова

Між іншым, на выбарчым участку № 19 па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6 масава галасавалі студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэту. Найбольш смелыя са студэнтаў паведамілі, што іх абяцалі выселіць з інтэрнату, калі яны не прагаласуюць датэрмінова.

Ліда: канфіскаваны ўлёткі пра байкот выбараў

Ліда: канфіскаваны ўлёткі пра байкот выбараў

Аўтамабіль, якім кіраваў прадстаўнік АГП Сяргей Ліс, затрымалі прадстаўнікі дарожнай аўтаінспекцыі. Пасля гэтага яму прапанавалі праехаць ў Лідскі РАУС, дзе “крамольныя” ўлёткі былі канфіскаваныя, пра што быў складзены адпаведны пратакол.