Аляксандр Агееў адмовіўся ад дэбатаў з Рыгорам Кастусёвым
Намеснік старшыні КДК краіны Аляксандр Агееў у сваім выступе па абласному радыё 30 жніўня патлумачыў, чаму ён не хоча ўдзельнічаць у дэбатах з дэмакратычнымі кандыдатамі. Па ягоных словах, чыннікам для гэтага паслужыла тое, што “дыскутаваць можна з тымі, хто прыносіць практычнымі дзеяннямі карысць краіне і людзям”.