Гомельскія апазіцыйныя партыі вылучылі ў акруговыя камісіі 22 чалавекі
Гомельская абласная арганізацыя АГП правяла паседжанне па вылучэнні кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій. Было вырашана вылучыць у камісіі ў Гомелі і вобласці восем чалавек. Таксама 10 чалавек у склад акруговых камісій вылучыла абласная арганізацыя партыі «Справядлівы свет», і чатырох — партыя БНФ.