Як паведаміла прадстаўніца Аб’яданай грамадзянскай партыі Дыяна Касцюковіч, зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3, падчас запісу тэлевізійнага звароту да выбарцаў ёй было забаронена выкарыстоўваць словы “пікет”, “байкот” і “Лукашэнка”, што былі ў падрыхтаваным да запісу тэксце.
Адпаведныя скаргі актывісты кампаніі Юрый Новікаў і Галіна Лісіцына накіравалі ў Пракуратуру Ленінскага раёна Магілёва, Пракуратуру Магілёўскай вобласці, начальніку УУС аблвыканкама і начальніку аддзела аховы правапарадку Магілёва. У сваіх скаргах яны адзначаюць, што інцыдэнт, які адбыўся з імі без усялякіх на тое падставаў, парушае выбарчае заканадаўства.
Назіральнік Віталь Амяльковіч звярнуўся ў ЦВК са скаргай і просіць даць ацэнку адпаведнасці дзеянняў АВК па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты патрабаванням выбарчага заканадаўства.
Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантроля Беларусі, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Аляксандр Агееў адмовіўся ад удзелу ў тэлевізійных дэбатах са сваімі апанентамі. Карыстаючыся высокай пасадай, ён праводзіць прамыя тэлефонныя лініі з жыхарамі сваёй выбарчай акругі.
Кандыдатку ад АГП па Івейскай акрузе Ірыну Давідовіч пільныя цэнзары з гарадзенскага тэлебачання прымусілі перазапісваць выступ. Ім не спадабалася фраза “за сумленныя выбары без Лукашэнкі”. Не выключана, што з выступу Давідовіч будуць выразаныя і іншыя фразы, якія выклікалі пярэчанні і сумневы тэлевізійных цэнзараў.
Выступ кандыдата - «інфармацыйна-прапагандысцкі» блок пра дасягненні ўлады на тэрыторыі акругі - выступ наступнага кандыдата. Такім чынам пабудавана трансляцыя выступаў кандыдатаў у эфіры гомельскага тэлебачання. Атрымалася, што хвалебныя оды ў гонар уладаў з боку іх жа вылучэнцаў працягваюцца ў прапагандысцкіх тэкстах за кадрам.
Ужо другі выпадак, калі назіральніку не прадастаўляюць патрэбных звестак, інтэрпрэтуючы агульныя фармулёўкі Выбарчага кодэксу выключна “негатыўна” - выконваецца толькі тое, што дакладна прапісана і рэгламентавана. А такія паняткі як “адкрытасьць” з’яўляюцца толькі паняткамі, не раскрытымі ў заканадаўстве.
Сябры ініцыятыўнай групы магіляўчанкі Аксаны Самуйлавай вырашылі самастойна праверыць сітуацыю з "несапраўднымі подпісамі". Нагадаем, менавіта іх "наяўнасць" стала прычынай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам прадстаўніцы кампаніі "Гавары праўду". Вынік аказаўся нечаканым.
У эфіры дзяржаўнага тэлеканала 27 жніўня ўпершыню выступілі кандыдаты ў дэпутаты па горадзе Мінску. Слова прадаставілі прэтэндэнтам Аўтазаводскай і Васняцоўскай выбарчых акругаў. Выявілася, прамаўляць пра байкот усё ж можа - прынамсі ў негатыўным ключы, як тое пацвярджае выступ генерала Фралова.
Са 130 населеных пунктаў Калінкавіцкага раёна толькі ў 20 дазволена праводзіць агітацыйныя мерапрыемствы па-за памяшканнямі. Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і іх давераныя асобы не могуць арганізаваць перадвыбарчыя сходы, мітынгі ці пікеты ў астатніх вёсках, у тым ліку ў трох цэнтрах сельсаветаў.
Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў 25 жніўня з гарадской міліцыі ліст, які склаў падпалкоўнік Эдуард Суднік, а падпісаў часова выконваючы абавязкі начальніка ГАУС падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі. Яны паведамляюць назіральніку, што факт фальсіфікацыі пратакола № 1 пасяджэння АВК № 5 не пацвердзіўся, што прадстаўлены назіральнікам пратакол трэба разглядаць выключна як вучэбна-трэніровачны.