Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Цэнтрвыбаркам прызнаў, што не размяшчае ўсе свае пастановы на сайце

Цэнтрвыбаркам прызнаў, што не размяшчае ўсе свае пастановы на сайце

Аднак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў сваім адказе, які атрымаў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, выказала неразуменне, як неразмешчаныя пастановы аб камандзіраванні членаў ЦВК, аб зацвярджэнні справаздач аб службовых камандзіроўках, альбо аб прадастаўленні адпачынку ёй абмяжоўваюць правы і законныя інтарэсы выбаршчыкаў.

Слуцк: Збор подпісаў пачалі чатыры ініцыятыўныя групы

Слуцк: Збор подпісаў пачалі чатыры ініцыятыўныя групы

Слуцкая акруговая выбарчая камісія зарэгістравала 4 ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты. Некаторыя прэтэндэнты ўжо прыступілі да збору подпісаў. Як распавяла Юлія Балакір, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Солапа, случчакі ахвотна ставяць подпісы ў падтрымку гэтага прэтэндэнта.

Старшыня ЦВК крытыкуе актыўнасць апазіцыі

Старшыня ЦВК крытыкуе актыўнасць апазіцыі

У інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь1” Ярмошына адзначыла, што “ўдзел апазіцыі ў выбарах нагадвае казку пра голага караля”. “Асобы, якія крычаць, што не хапае свабоды і дэмакратыі, што трэба спрасціць што-небудзь, насамрэч не праяўляюць шмат актыўнасці. Гэта сведчыць пра тое, што самая галоўная праблема - дэфіцыт байцоў".

У многіх рэгіёнах выбары абяцаюць быць з альтэрнатывай (дадаецца)

У многіх рэгіёнах выбары абяцаюць быць з альтэрнатывай (дадаецца)

Магілёўшчына, Баранавічы, Мінск, Ліда, Слуцк, Барысаў, Пінск і Пінскі раён, Асіповічы, Слонім, Бабруйск, Крычаў, Чачэрск, Полацк, Мазыр, Пружаны, Івацэвічы, Лельчыцы, Орша. Рэгістрацыя і адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп.

Баранавічы: забаронены пікет за паляпшэнне выбарчага заканадаўства

Баранавічы: забаронены пікет за паляпшэнне выбарчага заканадаўства

Рыгор Грык: "Праз пікет я хацеў выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай группы Дзмітрыя Уса па збору подпісаў па ўнясенню зменаў у выбарчае заканадаўства". Гэта ўжо шостая запар забарона пікету, які збіраўся правесці ў 2012 годзе грамадскі актывіст Рыгор Грык.

У Маларыце так і не апублікаваны спіс сяброў акруговай камісіі

У Маларыце так і не апублікаваны спіс сяброў акруговай камісіі

Маларыцкая раённая газета “Голас часу” так і не надрукавала спісы сябраў акруговай выбарчай камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 8 у нумары за 18 ліпеня, як было абяцана сябру гэтай камісіі ад Партыі БНФ Пятру Андрыевічу і прадугледжана законам.

Першы пікет па збору подпісаў - слонімцы праяўляюць зацікаўленасць выбарамі (фотарэпартаж)

Першы пікет па збору подпісаў - слонімцы праяўляюць зацікаўленасць выбарамі (фотарэпартаж)

21 ліпеня ў цэнтры Слоніма быў наладжаны першы пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Івана Шэгі – лекара-траўматолага, кіраўніка слонімскай суполкі Партыі БНФ.

Пінскія СМІ па-мінімуму асвятляюць хаду выбарчай кампаніі

Пінскія СМІ па-мінімуму асвятляюць хаду выбарчай кампаніі

Мясцовыя радыё і тэлебачанне ўвогуле абмінаюць тэму выбараў, а вось друкаваныя выданні паводзяць сабе крыху інакш. Газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” дазваляюць сабе прыхаваную агітацыю за праўладных кандыдатаў.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання №4 -  9-22 ліпеня

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання №4 - 9-22 ліпеня

Захоўваецца дынаміка пераследу і рэпрэсій супраць апанентаў улады, што не спрыяе атмасферы адкрытасьці падчас выбараў. Не была задаволена ніводная з дзесяткаў скарг, пададзеных на адмову ва ўключэнні ў склад акруговых выбарчых камісій.

 У Вялікай Бераставіцы АВК не дае назіральнікам інфармацыі

У Вялікай Бераставіцы АВК не дае назіральнікам інфармацыі

Акруговая выбарчая камісія Мастоўскай выбарчай акругі № 56, якая тэрытарыяльна месціцца ў Вялікай Бераставіцы, не прадстаўляе ніякай інфармацыі незалежным назіральнікам Алегу Рамашкевічу, які зарэгістраваны накіраваннем БХК, і Віктару Дзесяціку, які рэгістраваўся шляхам збору подпісаў.

Стратэгіі партый розныя, але з выбаршчыкамі настроены працаваць усе

Стратэгіі партый розныя, але з выбаршчыкамі настроены працаваць усе

Вадзім Саранчукоў (Партыя БНФ) падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп адразу ў чатырох выбарчых акругах, каб мець магчымасць ставіць пікеты па ўсім горадзе. Партыя «Справядлівы свет» для правядзення пікетаў у гарадах Беларусі падала дакументы на рэгістрацыю 28 ініцыятыўных груп сваіх актывістаў.