Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

ЦВК так і не адказала, чыя ініцыятыўная група зарэгістравана ў Ваўкавыску

ЦВК так і не адказала, чыя ініцыятыўная група зарэгістравана ў Ваўкавыску

Праваабаронца з Беларускага Хельсінскага Камітэту гарадзенец Раман Юргель атрымаў адказ на сваю скаргу ў ЦВК. Скарга датычылася неадпаведнасці лічбы колькасці ініцыятыўных групаў па збору подпісаў, што былі зарэгістраваны на Гарадзеншчыне.

Салігорскі выканкам кіруецца на выбарах Законам

Салігорскі выканкам кіруецца на выбарах Законам "Аб абароне"

Праваабаронца Леанід Мархотка атрымаў адказ на свой запыт у Салігорскі выканкам аб унясенні зменаў ў рашэнне “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў”. Як высветлілася, чыноўнікі пры вызначэнні спісу месцаў кіраваліся не Выбарчым Кодэксам, а Зконам Рэспублікі Беларусь “Аб абароне”.

Аляксей Міхальчанка: “Я ў палітыцы ўжо больш за пяць год”

Аляксей Міхальчанка: “Я ў палітыцы ўжо больш за пяць год”

Прапагандыст з АНТ рыхтуе глебу для дэпутацтва. У сваім блогу ён заявіў, што ў парламенце можа займацца не толькі пытаннямі медыяў: "Мая пасада - палітычны аглядальнік, гэта значыць я ў палітыцы ўжо фактычна больш за пяць год. Для мяне гэта цалкам натуральны пераход".

У Магілёве з’явіліся першыя пікеты за дэмакратычных вылучэнцаў

У Магілёве з’явіліся першыя пікеты за дэмакратычных вылучэнцаў

Іх ладзяць актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” у падтрымку прэтэндэнтаў на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў Леаніда Падбярэцкага і Аксаны Закрэўскай. Пікеты за іншых патэнцыйных кандыдатаў на сённяшні дзень у Магілёве не выстаўляліся.

У Віцебску пададзены сем заявак на пікеты за байкот выбараў

У Віцебску пададзены сем заявак на пікеты за байкот выбараў

Аднак сябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў мае сумневы, што іх дазволяць правесці. Бо, паводле пісьмовага адказу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, гэтыя пікеты можна праводзіць толькі з дазволу раённых адміністрацый і ў адмыслова вызначаных гарвыканкамам месцах.

Сайт Пінскага гарвыканкама рэкламуе пікеты праўладнага кандыдата

Сайт Пінскага гарвыканкама рэкламуе пікеты праўладнага кандыдата

Цікава, чаму сайт гарвыканкама раптам звярнуў ўвагу менавіта на гэту падзею ў кантэксце ўсёй бягучай выбарчай кампаніі. З-за таго, што гэта быў першы такі пікет у Пінску ці справа ў тым, што спадарыня Мандроўская з’яўляецца дзеючым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу?

Баранавічы: за праўладнага кандыдата вахцёры інтэрнатаў збіраюць подпісы падчас працы

Баранавічы: за праўладнага кандыдата вахцёры інтэрнатаў збіраюць подпісы падчас працы

Рыгор Грык, які вылучаецца ў дэпутаты па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6, нечакана для сябе выявіў падпісны ліст за свайго апанента Аляксандра Сцяцко ў кнізе рэгістрацыі наведванняў на вахце аднаго з інтэрнатаў, дзе ён збіраў подпісы.

Леанід Аўтухоў скардзіцца ў ЦВК на акруговую камісію

Леанід Аўтухоў скардзіцца ў ЦВК на акруговую камісію

Старшыня Гарадоцкай раённай суполкі парты БНФ, які збірае подпісы за сваё вылучэнне ў Віцебскай-Сельскай акрузе №21, напісаў скаргу ў ЦВК на тое, што акруговая камісія адмовілася паказаць яму спіс ініцыятыўнай групы Уладзіміра Шыцько. Паводле звестак Леаніда Аўтухова, у вёсках на тэрыторыі акругі подпісы за яго вылучэнне збіраюць зусім не сябры ініцыятыўных груп.

Баранавічы: Большасць чытачоў “Intex-press” негатыўна ставяцца да парламенцкіх выбараў

Баранавічы: Большасць чытачоў “Intex-press” негатыўна ставяцца да парламенцкіх выбараў

“Што для Вас чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ?”. Сярод адказаў гэтай апытанкі большасць чытацкіх галасоў на сайце недзяржаўнага выдання атрымаў такі: “Спектакль”, ролі ў якім ужо раздадзеныя”.

Брэст: Скарга на праўладнага прэтэндэнта ў акруговы выбаркам

Брэст: Скарга на праўладнага прэтэндэнта ў акруговы выбаркам

У камісію Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 пададзена скарга, у якой пералічаны факты парушэння выбарчага заканадаўства з боку аднаго з патэнцыяльных праўладных кандыдатаў - галоўнага лекара Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай дапамогі Валянціна Мілашэўскага.

Вылучэнне камуністаў: 40 ад “Справядлівага свету”,  30 – ад КПБ

Вылучэнне камуністаў: 40 ад “Справядлівага свету”, 30 – ад КПБ

Менавіта пра такія лічбы заяўляюць у кіраўніцтве партыяў, якія асацыююць сябе з камуністычнымі каштоўнасцямі. Апроч вылучэння кандыдадаў, палітыкі заяўляюць пра гатоўнасць накіраваць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.