Дзяржаўная газета “Светлагорскія навіны” адвяла цэлую старонку для Галіны Філіповіч. Канешне, гэта ўсяго толькі інтэрвію аб яе дзейнасці на пасадзе старшыні райсавета. Пра іншых людзей, якія вылучаюцца ў кандыдаты, газета не піша.
Прэтэндэнт у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рыгор Грык скардзіўся ў акруговую камісію на тое, што за праўладнага вылучэнца Аляксандра Сцяцко збіраюць подпісы вахцёры інтэрната № 6 па вуліцы Кірава, д.73/2 у працоўны час, нават не пытаючыся пашпарт.
Камендант і выхавацелька інтэрната па вуліцы Касманаўтаў, 45 двойчы прымушалі жыхара інтэрната Мікалая Залознага падпісвацца за вылучэнне ў дэпутаты пракурора Магілёўскай вобласці Эдуарда Сянкевіча. Як аказалася, першы раз подпісы збіралі не сябры ініцыятыўнай групы.
Паседжанні па фармаванні УВК ва ўсіх адміністрацыях Гомеля праходзілі 8 жніўня. Сур'ёзныя людзі засядалі, абмяркоўвалі, галасавалі. Аднак «Гомельскія ведамасці» яшчэ 7 жніўня, напярэдадні паседжанняў, інфармавалі чытачоў, што камісіі ўжо ўтвораны, прычым нават назвалі лічбу – колькі людзей увайшлі ў склад участковых камісій.
У скаргах, накіраваных у суд Гарадоцкага раёну, адзначаецца, што зацвярджэнне складу камісій, у якія не ўключылі Леаніда Гаравога (БСДП (Грамада) і Вольгу Аўтухову (Партыя БНФ), адбылося з парушэннем нормаў выбарчага заканадаўства.
Наталля Гуйвік, старшыня Полацкага гарадскога савета дэпутатаў, зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў, актыўна наведвае найбольш буйныя прадпрыемствы Полацка ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы гарвыканкама.
10 жніўня Жлобінская раённая газета “Новы дзень” апублікавала рашэнне аб утварэнні УВК, а таксама першы спіс складу ўчастковых выбарчых камісій, а ў Рагачоўскім “Свабодным слове” аналагічнага рашэння няма. Тым часам абодва выданні сведчаць пра візіты ў раёны міжнародных назіральнікаў з місіі СНД.
Апроч прагляду фільмаў, плануецца дыскусія з абмеркаваннем актуальных праблем парушэння правоў чалавека ў Беларусі і ў свеце. Да ўдзелу запрошаныя мясцовыя праваабаронцы, грамадскія актывісты і палітыкі. Запрашэнне атрымаюць і ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты па салігорскіх выбарчых акругах.
На паседжанні 9 жніўня камісія разгледзела пытанне аб зацвярджэнні спісу месцаў, дазволеных для агітацыі. Прадстаўнік “Справядлівага свету” Сяргей Вазняк прапанаваў дазволіць агітацыю па ўсёй акрузе, за выключэннем асобных, забароненых заканадаўствам, месцаў.
З 14 сябраў камісіі выбарчага ўчастка №2 як мінімум 10 - настаўнікі школы №3, дзе месціцца ўчастак. Кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Савецкай акрузе, на тэрыторыі якой размешчана школа, плануе вылучыцца Міхаіл Пачынок, дырэктар «Гомельскіх цеплавых сетак». Школа №3, калі што, з'яўляецца падшэфнай у гэтага прадпрыемства.