Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Салігорск: апазіцыянеры падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

Салігорск: апазіцыянеры падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

У Салігорску два апазыцыйныя палітыкі - Віктар Малочка і Арцём Агафонаў, вылучаныя па партыйных спісах Аб’яднанай грамадзянскай партыіі - падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты.

Маладэчна: прадстаўнікі ПБНФ не падыйшлі для працы ва ўчастковых камісіях

Маладэчна: прадстаўнікі ПБНФ не падыйшлі для працы ва ўчастковых камісіях

Супрацоўнікі райвыканкама патлумачылі прычыны неўключэння сябраў Партыі БНФ у камісіі: адзін з іх – занадта стары, другі – занадта малады, трэці – беспрацоўны, “хай працу шукае”, тыя, што ў дэкрэтным адпачынку – “хай за дзецьмі глядзяць”. Чым не спадабалася ідэальная згодна гэтых крытэраў кандыдатка – трыццацічатырохгадовая жанчына, юрысконсульт – незразумела.

Магілёўскія дэмакраты абскарджваюць неўключэнне ў склад участковых камісій

Магілёўскія дэмакраты абскарджваюць неўключэнне ў склад участковых камісій

З адпаведнымі скаргамі актывісты абласной грамадскай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” і Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” звярнуліся ў суд Ленінскага раёна Магілёва.

"Справядлівы свет" падаў у суд на Аршанскія выканкамы

Віцебскі абласны камітэт партыі левых "Справядлівы свет" падаў скаргу ў суд Аршанскага раёна і г. Оршы на неправамерныя дзеянні Аршанскага гарвыканкама, што ўшчамляюць выбарчыя правы грамадзян. Аналагічная скарга накіраваная ў той жа суд на Аршанскі райвыканкам.

Старшыня райвыканкама ідзе ў дэпутаты, загадчык аргаддзела прымае подпісы

Старшыня райвыканкама ідзе ў дэпутаты, загадчык аргаддзела прымае подпісы

Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Васіль Бераснеў падаў скаргу ў Цэнтрвыбаркам і пракуратуру г. Оршы на падзеі, што адбываюцца ў Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Бяроза: УВК сфармавалі за шэсць хвілінаў

Бяроза: УВК сфармавалі за шэсць хвілінаў

У Бярозаўскім райвыканкаме паседжанне па фармаванні УВК прайшло не толькі хутка, але і дружна. На пытанне начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай працы Віталія Мшара “Усе маюць спісы пад рукамі?” прагучала дружнае “усе”. “Прагаласуем!”

Інфармацыя пра выбарчы  ўчастак у Стакгольме ўсё ж выдаленая з сайта ЦВК

Інфармацыя пра выбарчы ўчастак у Стакгольме ўсё ж выдаленая з сайта ЦВК

Інфармацыя пра ўчастак для галасавання, размешчаны ў Стакгольме (Швецыя), сёння на працягу ўсяго дня заставалася на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі. Дадзеныя аб участку ўтрымліваліся ў адмысловым файле пад нумарам 42. Але, відавочна, гэта была тэхнічная недапрацоўка, якая бліжэй да 17.00 была выпраўленая.

Пінск: “калектыўны” прынцып фармавання УВК часам нават не хаваюць

Пінск: “калектыўны” прынцып фармавання УВК часам нават не хаваюць

Як вынікае з адпаведнага рашэння Пінскага гарвыканкама, 10 з 13 сябраў участковай камісіі №12 з’яўляюцца супрацоўнікамі холдынгавай кампаніі “Пінскдрэў”. Больш за тое! Астатнія тры таксама працуюць на “Пінскдрэве”, але схаваліся за вылучэннем ад грамадскіх аб’яднанняў.

Бялыніцкі райвыканкам прапаноўвае кандыдатам праводзіць мітынгі ў Ліпавым гаі

Бялыніцкі райвыканкам прапаноўвае кандыдатам праводзіць мітынгі ў Ліпавым гаі

Бялыніцкі райвыканкам 7 жніўня вызначыўся з месцамі, дзе кандыдаты ў дэпутаты Платы прадстаўнікоў змогуць праводзіць масавыя мерапрыемствы, сустрэчы з выбаршчыкамі і размяшчаць агітацыйныя матэрыялы.

Да піяру Гумінскага падключаюцца раёнкі

Да піяру Гумінскага падключаюцца раёнкі

Газета Барысаўскага райвыканкама «Адзiнства» - ужо трэцяе выданне, якое публікуе інтэрв'ю прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63, дзеючага дэпутата ПП НС Віктара Гумінскага. Раней былі «Мінская праўда» і «Народная газета».

Мазыр: Назіральнік так і не трапіў на паседжанне па фармаванні УВК

Мазыр: Назіральнік так і не трапіў на паседжанне па фармаванні УВК

Назіральнік Уладзімір Целяпун так і не здолеў дамагчыся ад прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі своечасовага паведамлення пра дату і час паседжання райвыканкама па ўтварэнні ўчастковых выбарчых камісіяў. Абвестка на райвыканкамаўскім сайце з'явілася ў дзень правядзення паседжання раніцай - пры тым, што паседжанне пачыналася ў 7.30.

БЕЛТА прасоўвае прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах з Віцебшчыны

БЕЛТА прасоўвае прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах з Віцебшчыны

У рубрыцы "Мнения" ад пачатку жніўня з'явіліся ўжо два матэрыялы, прысвечаныя двум асобам, ахвотным балатавацца ў Віцебскай вобласці . У абодвух артыкулах гаворыцца пра дасягненні у прафесійнай і грамадскай дзейнасці вядомага спартсмена Вадзіма Дзевятоўскага, які збірае подпісы за сваё вылучэнне на кандыдата ў Наваполацку, і тэлежурналіста Аляксея Міхальчанкі, які вырашыў балатавацца ў Полацку.

“Бабруйскае жыццё” працягвае піярыць кандыдатку ад улады

“Бабруйскае жыццё” працягвае піярыць кандыдатку ад улады

У апошнім нумары выдання выйшаў артыкул “Трудовые коллективы выдвигают кандидатов”. Але ў ім распавядаецца толькі пра аднаго з іх – дзеючую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алену Шамаль, якая зараз ідзе на выбары па Сельскай акрузе. Пра іншых жа прэтэндэнтаў газета гарвыканкама не піша ні слова.