Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

У Брэсцкай вобласці вылучаны 68 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат

У Брэсцкай вобласці вылучаны 68 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат

Найбольшая колькасць вылучэнцаў выпадае на Брэсцкую-Заходнюю акругу №1, дзе пажадалі балатавацца сем чалавек. У Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 і Брэсцкай-Пагранічнай акрузе №4 дакументы падалі па шэсць чалавек, у Баранавіцкай-Усходняй акрузе №6 і Івацэвіцкай акрузе №11 - па пяць чалавек.

Маладэчна: У акруговай камісіі – дзіўны парадак праверкі подпісаў

Маладэчна: У акруговай камісіі – дзіўны парадак праверкі подпісаў

Незалежны назіральнік Эдуард Баланчук, які 14 жніўня прысутнічаў на паседжанні акруговай камісіі Маладэчанскай выбарчай акругі №72, паведамляе, што сябры камісіі, перад тым як пачаць адбіраць для праверкі падпісныя лісты за рэдактара мясцовага радыё Галіну Лазоўскую, прагледзелі ўсе подпісы і адразу выкрэслілі “няправільныя”.

Салігорск: назіральнікі наведалі 6 выбарчых камісіяў - ніводная з іх не працуе

Салігорск: назіральнікі наведалі 6 выбарчых камісіяў - ніводная з іх не працуе

Уладзімір Шыла 14 жніўня наведаў тры участковыя выбарчыя камісіі - нумар 12, 13 і 14. Па стане на 17-00 ніводная з іх не працавала, нягледзячы на тое, што працоўны час сканчаецца на дзве гадзіны пазней. У той жа дзень Леанід Мархотка наведаў участковыя камісіі нумар 18, 18 і 20 і сутыкнуўся з аналагічнай сітуацыяй.

Алег Гулак: “У заявах старшыні Цэнтрвыбаркама занадта шмат палітычных ацэнак”

Алег Гулак: “У заявах старшыні Цэнтрвыбаркама занадта шмат палітычных ацэнак”

Беларуска-шведскі дыпламатычны канфлікт накладзе негатыўны адбітак на тую ацэнку, якую будуць даваць парламенцкім выбарам у Беларусі назіральнікі ад АБСЕ. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказала старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Вызначаны месцы для перадвыбарнай агітацыі ў Мінску

Вызначаны месцы для перадвыбарнай агітацыі ў Мінску

У спіс увайшлі 164 памяшкання - у асноўным, актавыя залы школ і жыллёва-эксплуатацыйных арганізацый. Найбольшая колькасць месцаў для сходаў выдзелена ў Аўтазаводзкай выбарчай акрузе № 92 - 11 памяшканняў. Ва Усходняй выбарчай акрузе № 107 такіх месцаў усяго пяць.

Горкі: Акруговая камісія пачала праверку подпісаў

Горкі: Акруговая камісія пачала праверку подпісаў

У падтрымку вылучэння дэкана аграфака Міхаіла Волкава ініцыятыўная група сабрала 4541 падлягаючых праверцы подпісаў выбаршчыкаў на 285 падпісных лістах. Ініцыятыўная група галоўнага спецыяліста па маркетынгу РУП “Вучгас БДСГА” Андрэя Юркова сабрала 1113 падлягаючых праверцы подпісаў на 75 падпісных лістах.

Баранавічы: Назіральнік просіць пракурора разабрацца з фальсіфікацыяй пратакола паседжання АВК

Баранавічы: Назіральнік просіць пракурора разабрацца з фальсіфікацыяй пратакола паседжання АВК

Сяргей Гоўша паведамляе пракурору горада, што гэтыя недакладнасці можна было б назваць памылкамі, каб яны былі выпраўлены, пасля таго, як ён паведаміў аб гэтым Т.Латышавай. Аднак, паколькі старшыня АВК № 5 адмовілася прызнаць, што у пратаколе ёсць “памылкі”, то гэта ўжо ніякія не “памылкі”, а наўмысная фальсіфікацыя.

Брэст: выбарчая камісія папярэдзіла Ганну Канюс

Брэст: выбарчая камісія папярэдзіла Ганну Канюс

Падставай для папярэджання з’явілася скарга іншага прэтэндэнта па гэтай акрузе – дырэктара брэсцкага ЦУМа Віктара Валюшыцкага. Ён запатрабаваў ад выбарчай камісіі, каб яна прыцягнула Ганну Канюс да адказнасці нібыта за распаўсюд ілжівых звестак пра яго ў сродках масавай інфармацыі.

"Наша Талачыншчына" абвясціла прыем “наказаў” для новых дэпутатаў парламенту

Пажаданні для дэпутатаў па Талачынскай акрузе №30, якія на дадзены момант не маюць яшчэ і статусу кандыдатаў, прапанавана дасылаць праз рэдакцыю газеты. Але чытачоў цікавяць не толькі "дэпутацкія наказы", але і іх выкананне.

Гэта страшнае слова байкот

Гэта страшнае слова байкот

На 22 жніўня ў судзе Савецкага раёна Менска прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў ствараемай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Галіны Каржанеўскай і Іны Лойкі, якія на мінулым тыдні ўдзельнічалі ў пікетах за байкот выбараў. Пачатак суду ў 10-00.

Адны запалохваюць, іншыя- нахвальваюць

Адны запалохваюць, іншыя- нахвальваюць

Такія тэндэнцыі назіраюцца ў некаторых рэгіянальных дзяржаўных СМІ Віцебшчыны: некаторыя запалохваюць чытачоў магчымымі правакацыямі апазіцыі, а іншыя – распавядаюць пра дасягненні асобных прэтэндэнтаў у дэпутаты будучага парламента.

Брэстчына: кандыдатамі ў дэпутаты збіраецца быць 21 прадстаўнік апазіцыйных партый

Брэстчына: кандыдатамі ў дэпутаты збіраецца быць 21 прадстаўнік апазіцыйных партый

Дакументы на рэгістрацыю ў акруговыя камісіі, што створаны ў Брэсцкай вобласці (усяго іх у рэгіёне 16) падалі сем прадстаўнікоў Партыі БНФ, па пяць сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, а таксама чатыры – ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Яніна Ляснеўская абскардзіла рашэнне Аршанскага суда па дзіцячым размалёўкам

Яніна Ляснеўская абскардзіла рашэнне Аршанскага суда па дзіцячым размалёўкам

Яніна Ляснеўская, актывістка кампаніі «Наш дом» абскардзіла вердыкт суда Аршанскага раёна і горада Оршы па распаўсюджванню друкаваных матэрыялаў, якія нібыта заклікаюць да гвалту. Нагадаем, што такімі матэрыяламі мясцовая міліцыя палічыла знойдзеную ў доме Яніны адну (!?) дзіцячую размалёўку “Мой тата – міліцыянт”.

У Аршанскім рэгіёне больш за ўсё кандыдатаў вылучана ад ЛДПБ, але сярод іх няма ні аднаго мясцовага

У Аршанскім рэгіёне больш за ўсё кандыдатаў вылучана ад ЛДПБ, але сярод іх няма ні аднаго мясцовага

Найбольшая канкурэнцыя на дадзеным этапе - 5 чалавек - у Аршанскай гарадской акрузе № 26. Тут падалі дакументы на рэгістрацыю ад «Справядлівага свету» Мікалай Петрушэнка, ад АГП Аляксей Ціханенка, ад ЛДПБ Андрэй Клюеў - жыхар горада Віцебска, прозвішча якога аршанскай грамадскасці невядома.

Сяргей Вазняк просіць ЦВК перагледзець падыход пры вызначэнні месцаў для перадвыбарчай агітацыі

Сяргей Вазняк просіць ЦВК перагледзець падыход пры вызначэнні месцаў для перадвыбарчай агітацыі

«Бо для агітацыі забароненыя ўсе дваровыя тэрыторыі - гэта проста абсурд! Калі кандыдат падыдзе і пачне агітацыю сярод бабуль, якія сядзяць ля пад'езда, міліцыянт павінен іх разагнаць», - тлумачыць прадстаўнік «Справядлівага свету».