Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Полацк: старшыня акруговай камісіі выступіў “сакратаром” кандыдата

Полацк: старшыня акруговай камісіі выступіў “сакратаром” кандыдата

Падчас сустрэчы Наталлі Гуйвік з выбаршчыкамі ў СШ № 16 Лёдзій Аляксандравіч не толькі прадставіў прысутным кандыдата, але і па яе просьбе запісваў дадзеныя тых з прысутных, якія звярталіся да кандыдата з канкрэтнымі праблемамі.

Бабруйчане нарэшце даведаліся пра адукацыю і прыбыткі кандыдатаў

Бабруйчане нарэшце даведаліся пра адукацыю і прыбыткі кандыдатаў

Самым заможным кандыдатам апынуўся сябра ЛДП, індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Яўсеенкаў, які скончыў механіка-тэхналагічны тэхнікум, - ён балатуецца па Ленінскай акрузе № 78. Яго гадавы прыбытак склаў 264 345 830 рублёў. Другая ў "рэйтынгу" - дзеючая дэпутатка ПП НС Алена Шамаль.

Клімавічы: першы агітацыйны пікет забаранілі

Клімавічы: першы агітацыйны пікет забаранілі

Падчас пікету да каманды Валерыя Каранкевіча падыйшла начальнік ідэалагічнага аддзела Клімавіцкага райвыканкама Марыя Андрэеўна Пракопчык, якая пацікавілася, чаму ў пікеце выкарыстоўваюцца сцягі кампаніі “Гавары праўду”, калі кандыдат ад Партыі БНФ.

Ад імя кандыдата ў Адміністрацыю прэзідэнта дасланы “падстаўны” ліст

Ад імя кандыдата ў Адміністрацыю прэзідэнта дасланы “падстаўны” ліст

“Я вельмі здзівілася і адразу ж патэлефанавала ў Адміністрацыю прэзідэнта па нумары, які быў указаны ў гэтым лісце, - распавядае Зінаіда Уладзіміраўна. – Чыноўнік, які падняў трубку, паведаміў мне, што сапраўды ад майго імя прыйшла скарга на тое, што ў Круглянскім раёне раскрадаюць мясцовае РайСТА".

У Магілёве вулічнай агітацыяй займаюцца толькі актывісты “Гавары праўду”

У Магілёве вулічнай агітацыяй займаюцца толькі актывісты “Гавары праўду”

"Гэта тая форма агітацыі, якая дзейнічае”, - кажа актывістка кампаніі Аксана Закрэўская. Каманды іншых кандыдатаў у дэпутаты, як праўладных, так і апазіцыйных, устрымліваюцца ад пікетаў, акцый і раздачы ўлётак на вуліцах горада.

Рыгор Кастусёў падаў скаргу ў ЦВК

Рыгор Кастусёў падаў скаргу ў ЦВК

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 11 верасня падаў скаргу ў Цэнтрвыбаркам “на незаконнае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу кандыдатам у дэпутаты Агеевым А.В”.

Жодзіна: На сустрэчу выбаршчыкі не прыйшлі, памяшканне – пад замком

Жодзіна: На сустрэчу выбаршчыкі не прыйшлі, памяшканне – пад замком

Малая зала ДК "БелАЗ” у вызначаны час аказалася пад замком. Ніводнай прыкметы таго, што да сустрэчы ў Доме культуры нехта рыхтаваўся, не было. Не было ні выбаршчыкаў, ні прадстаўнікоў АВК, якія звычайна прыходзяць на падобныя сутрэчы, ні звычайных для падобнага мерапрыемства прыладаў.

На пікеце “Гавары праўду” абмеркоўвалі палітычныя рэформы (фота)

На пікеце “Гавары праўду” абмеркоўвалі палітычныя рэформы (фота)

Па словах кандыдаткі па Кальварйскай выбарчай акрузе №104 Таццяны Караткевіч, кампанія і надалей будзе імкнуцца праводзіць на пікетах дыскусіі. Сённяшнюю дыскусію на камеру здымаў супрацоўнік КДБ, яшчэ пяць ягоных калег сачылі за мерапрыемствам збоку.

Віцебск: пра пікеты кандыдатаў улады не ведаюць

Віцебск: пра пікеты кандыдатаў улады не ведаюць

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Віцебскай Горкаўскай выбарчай акрузе №17, дзе 11 верасня праводзіла агітацыю незалежная кандыдатка Алена Фаміна, прыхільніца Мікалая Статкевіча. Удзельнікі пікету не адразу "пазналі" і агітпляцоўку, прызначаную ўладамі для сустрэч з выбаршчыкамі, а прадстаўнік Першамайскай раённай адміністрацыі ўвогуле не ведаў, што тут можна праводзіць пікеты.

У Акцябрскім раёне пра выбары не інфармуюць

У Акцябрскім раёне пра выбары не інфармуюць

Практычна не асвятляе выбарчую кампанію ў Акцябрскім раёне сайт мясцовай дзяржаўнай газеты. За два з паловай месяцы падрыхтоўкі да выбараў змешчаны адзін мясцовы матэрыял на гэту тэму, ды і той – рашэнне райвыканкама. Затое кошт за размяшчэнне агітацыі тут у два разы вышэйшы ў параўнанні з суседнімі раёнамі.

Смалявічы: Рашэння аб публікацыі праграмы кандыдату прыйшлося дабівацца праз ЦВК

Смалявічы: Рашэння аб публікацыі праграмы кандыдату прыйшлося дабівацца праз ЦВК

Зарэгістраванаму 29 жніўня праз Цэнтарвыбаркам кандыдату ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Артуру Эшбаеву са Смалявіцкага раёну на Лагойскай выбарчай акрузе №75 зноў прыйшлося звяртацца ў ЦВК, але ўжо каб адстаяць сваё права на гарантаваную законам перадвыбарчую агітацыю.