Мінск: закруціліся “каруселі”
Юрась Губарэвіч лічыць, што перад старшынямі камісій была пастаўленая задача давесці адсотак датэрміновага галасавання да 20% - да сярэдняга паказальніка па краіне. “Большасць камісіяў проста груба накручвалі яўку. Назіральнік фіксаваў 30 чалавек, якія з’явіліся на ўчастак, а ў выніковым пратаколе ўжо была лічба 130”, - адзначыў палітык.