"Па ўзроўні напружання гэта параўнальна з “бітвай за ўраджай”. Штодня тэлеканал СТК падае зводкі з учасковых камісіяў аб працэнце выбарцаў, прагаласаваўшых датэрмінова, - кажа сябра БХК Аляксей Валабуеў. - Газета “Шахцёр”, у сваю чаргу, публікуе недвухсэнсоўныя заклікі мясцовых чыноўнікаў ды начальнікаў да актыўнага галасавання”.
Прымус да датэрміновага галасавання зафіксаваны на ўчастку №595 мінскай Усходняй выбарчай акругі № 107, які знаходзіцца ў будынку Політэхнічнага каледжу. Паводле назіральнікаў, студэнты ў час галасавання даволі часта імкнуцца завесці гаворку пра прымус. Аднак прадстаўнікі камісій у такіх выпадках перарываюць студэнтаў, а слухаць іх скаргі адмаўляюцца.
Ва ўзорах бюлетэняў для галасавання, вывешаных на выбарчых участках у Рэчыцы, адзнака “за” стаіць у першым пункце, а ў Светлагорску – у другім. У рэальных бюлетэнях менавіта ў гэтых пунктах адпаведна ў абодвух раёнах указаны прозвішчы “кандыдатаў ад улады”. Супадзенне?
Праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў ЦВК са скаргай на дзейнасць участковай камісіі №52, сфармаванай Першамайскай раённай адміністрацыяй. Паводле звестак Левінава, стыршыню, намесніка і сакратара камісіі выбіралі ў прысутнасці 9-ці сябраў камісіі, і а гэта меньш за 2/3 ад агульнага складу.
Затрыманне Паліны Шарэнда-Панасюк, Андрэя Шарэнды і Вячаслава Бароўскага адбылося ўвечары 21 верасня, актывістаў адвезлі ў Маскоўскі РАУС, дзе канфіскавалі ўсе асобнікі улётак, прысвечаныя байкоту парламенцкіх выбараў, а таксама некалькі дзесяткаў асобнікаў газеты Хартыя-97.
Заканадаўства прадугледжвае, што кандыдаты могуць публікаваць матэрыялы за плату са свайго выбарчага фонду. Аднак у гэтым самым выпуску газеты ёсць паведамленне акруговай выбарчай камісіі, што сродкі з выбарчага рахунку Г. Філіповіч не расходваліся.
Дзесяць незалежных назіральнікаў, акрэдытаваных на выбарчых участках, напісалі заявы старшыням участковых камісій з прапановай разгледзець пытанне аб такім спосабе падліку галасоў, які б не выклікаў сумневаў і сапраўды забяспечыў адкрытасць і галоснасць.