На Ганненскі кірмаш - свята раённага маштабу, якое праходзіла ў Зэльве 25 жніўня – мясцовыя чыноўнікі запрасілі толькі аднаго з чатырох кандыдатаў у дэпутаты - Алу Сопікаву, дырэктара СШ № 9 г. Слоніма. Астатнім тром кандыдатам запрашэнне на свята не паступала.
Камісія выявіла, што ў дэкларацыі аб даходах галоўны рэдактар незалежнай газеты Анатоль Букас не паказаў, што ў 2011 годзе прадаў аўтамабіль. Як патлумачыў кандыдат, машыну ён прадаваў у 2010 годзе. Аднак у дакументах значыцца менавіта 2011 год.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які з’яўляецца назіральнікам у камісіі выбарчай акругі № 2 Брэста, 25 жніўня звярнуўся ў калегію па грамадзянскіх справах абласнога суда з просьбай адмяніць вызначэнне суда Маскоўскага раёна Брэста пра тое, што яго справа “непадведамасная” суду, і перадаць яго заяву на разгляд іншаму суддзі.
Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Толькі на чатырох акругах са 110 назіральнікам дазволілі азнаёміцца з дакументамі вылучэнцаў. У астатніх выпадках праверка подпісаў праходзіла па-за межамі паседжання, хоць Выбарчы кодэкс не ўтрымлівае такую форму працы.
Назіральнік Алесь Капуцкі атрымаў адказ на скаргу, якая датычылася размяшчэння на стэндзе СШ №9 г. Маладэчна ўлётак кандыдата Кулеша за тры дні да яго рэгістрацыі ў гэтай якасці. Аказалася, што факт размяшчэння ўлёткі, зафіксаваны назіральнікам на фота, не пацвердзіўся.
Працэдуры праверкі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах праводзіліся ў закрытым для назіральнікаў рэжыме, негалосна, на пасяджэннях АВК звычайна толькі агучваліся вынікі. Адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты 122 прэтэндэнтам (24,6 % ад агульнай колькасці вылучаных). 19,5% прэтэндэнтаў, якім адмоўлена ў рэгістрацыі, вылучаныя апазіцыйнымі партыямі - БНФ, АГП, БСДП (Г) і Беларускай партыяй левых “Справядлівы свет”.
"Правяраючыя прасілі людзей распісацца ў лісце, што яны не адмаўляюцца ад свайго подпісу ў маю падтрымку. А цяпер высветлілася, што грамадзяне падпісвалі ліст аб тым, што гэта сам Рыгор Грык паставіў дату і подпіс у падпісным лісце", – патлумачыў Рыгор Грык, якога АВК №6 Баранавіцкай-Усходняйакругі не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты.