Адмыслоўцы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” падрыхтавалі “Дапаможнікі па маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для кароткатэрміновых і доўгатэрміновых назіральнікаў”.
Падчас тэледэбатаў на тэлеканале “Беларусь-2” Станіслаў Багданкевіч (АГП) і Андрэй Дзмітрыеў (“Гавары праўду”) запыталі ў старшыні Мінскага гарсавету Міхаіла Савановіча, ці збіраецца ён спрыяць вызваленню палітвязняў, калі стане дэпутатам. На што чыноўнік адказаў: “У нас няма палітвязняў, а ёсць крымінальнікі”.
Кандыдатка па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17 Алена Фаміна, прыхільніца Мікалая Статкевіча і сябра аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", 12 верасня ехала ў Вільню. На беларускім баку мытнікі правялі ператрус яе рэчаў.
Не паспелі апазіцыйныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат станоўча ацаніць вынікік першых агітацыйных пікетаў у розных месцах абласнога цэнтру, як з’явіліся звесткі пра нежаданне ўладальнікаў некаторых гандлёвых аб’ектаў размяшчаць у сваіх крамах перадвыбарчыя плакаты.
Дзяржаўнае паліграфічнае прадпрыемства “Тытул” ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці адмовілася друкаваць 10 тысяч агітацыйных улётак мясцоваму кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Антону Няфёдаву. Сказалі, што надрукуюць толькі 5 тысяч. Улёткі праўладнага кандыдата Адама Вашкова распаўсюджваюцца з пачатку агітацыйнага перыяду. Відавочна, прынтары пры друкаванні яго прадукцыі не ламаліся.
Салігорскі кандыдат ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскй партыі Віктар Малочка накіраваў сваю перадвыбарчую праграму ў раённую газету “Шахцёр” яшчэ ў канцы жніўня, але дагэтуль на старонках газеты яго зварот да выбарцаў не надрукаваны. Праграмы іншых кандыдатаў Салігоршчыны таксама не апублікаваны.
Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» 11 верасня сустрэліся з сябрамі назіральніцкай місіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На сустрэчы прысутнічаў, у тым ліку, Матэа Мекачы, каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ.
Азнаёміўшыся з прамежкавай справаздачай па назіранні за выбарчай кампаніяй місіі ад СНД, мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, спачылаючыся на асабісты досвед доўгатэрміновага назіральніка, адзначае, што не ўсё так “спакойна” і “ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам”, як пішуць прадстаўнікі місіі.
Газета Баранавіцкага гарвыканкама “Наш край” у нумары за 6 верасня надрукавала артыкул “Слухаў на два вухі, альбо Мая твая не разумее” - пра назіральніка Сяргея Гоўшу. Аўтар “праўдзівага” слова - галоўны рэдактар Міхась Шубіч - відавочна заняўшы бок старшыні АВК № 5 Таццяны Латышавай, бессаромна бэсціць назіральніка.