Мінск: студэнтаў на галасаванне заганяюць у час заняткаў
У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя Сахарава іншагароднім студэнтам “прапанавалі” прагаласаваць датэрмінова замест заняткаў. У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва датэрмінова прагаласаваўшым абяцаюць дадатковыя выходны. А ў Мінскім інстытуце кіравання дэканы кантралююць іншагароднікаў.