У Светлагорску агульная колькасць назіральнікаў, якім адмовілі ў праве працягваць назіранне на выбарчых участках, дасягнула 8 чалавек. 21 верасня кандыдат у дэпутаты Сяргей Дайнека накіраваў з гэтай нагоды скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію і Светлагорскую раённую пракуратуру.
Як паведаміў назіральнік Сяргей Гоўша, за тры дні на ўчастку № 21 Баранавіцкай-Усходняй акругі № 6 прагаласавала 801 чалавек, што склала 31, 6% ад спісу. На гэтым участку галасуюць студэнты, якія прапісаныя ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах.
Толькі на працягу 19 верасня на згаданым участку прагаласаваў 431 выбаршчык, што з’яўляецца сваеасаблівым рэкордам. Амаль усе, хто прыходзіў у гэты дзень на ўчастак для галасавання, з’яўляюцца студэнтамі БДТУ. Прычым, назіральнікі заўважаюць, што студэнты, як правіла, прыходзяць галасаваць арганізавана і ў той час, калі у іх павінны быць заняткі.
Намеснік начальніка Івацэвікага РАУС па выхаваўчай працы і жонка пракурора Івацэвіцкага раёна Ларыса Колбік далі каманду прагаласаваць кожнаму супрацоўніку райаддзела да абеда ў першы дзень галасавання, “каб пазбегчы непрыемнасцяў”. Колбік папярэдзіла, што пракантралюе.
"У дзяржаўных СМІ не стамляюцца распавядаць, што выбары – гэта ўсенароднае свята. Дык вось атрымліваецца, што выбаршчыкаў сустракае не плакат, не транспарант і не сцягі ці шарыкі, а трохметровая свастыка на суседнім з выбарчым участкам будынку".
Па Савецкаму раёну на інфармацыйных дошках размешчаны заклікі прыйсці на выбары. «Для вас, паважаныя выбаршчыкі! На кожным участку для галасавання Савецкага раёна! - Канцэрты, кансультацыі урачоў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў..."
Салігорскія незалежныя назіральнікі накіравалі старшыням участковых камісіяў звароты з прапановай выкарыстоўваць празрысты спосаб падліку галасоў. Ініцыятыву назіральнікаў падтрымала прадстаўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая ў гэты дзень наведвала ўчасткі салігорскіх выбарчых акругаў.
У прадстаўніцы БРСМ зусім не аказалася з сабою неабходнай копіі пратаколу ад сваёй арганізацыі. Яна патлумачыла, што ўсе дакументы знаходзяцца ў выканкаме. Нягледзячы на адсутнасць неабходнага дакумента, старшыня камісіі пачала акрэдытоўваць прадстаўніцу БРСМ у якасці назіральніка.
Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў, што з Брэсцкай вобласці прагаласавала 11,4% выбаршчыкаў (за два дні - 6,5%), Віцебскай -14,7% (8,2%), Гомельскай - 13,8% (7, 9%), Гродзенскай - 11,7% (6,3%), Мінскай - 10,9% (6,4%), Магілёўскай - 14,1% (8,1%), Мінску - 11,8% (7,1%).
Амаль на трэцяй частцы ўчасткаў, дзе прысутнічаюць назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", зафіксавана адрозненне колькасці прагаласаваўшых за дзень паміж афіцыйнымі дадзенымі і дадзенымі назіральнікаў. Амаль на 20% участкаў прысутнічаюць пабочныя асобы.
У Светлагорскім раёне шасці партыйным назіральнікам адмоўлена ў праве працягваць назіранне. Яны былі накіраваны на выбарчыя ўчасткі ад раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”. Сяргей Дайнека, прадстаўнік гэтай партыі, вылучаецца тут кандыдатам у дэпутаты.