13 жніўня суд Гарадоцкага раёну не задаволіў скаргу Віцебскага абласнога камітэту БСДП (Грамада) на рашэнне Гарадоцкага гарвыканкаму, які, фармуючы ўчастковыя выбарчыя камісіі, не ўключыў у іх склад ніводнага прадстаўніка ад апазыцыйных партыяў.
Спачатку працоўнікі ЖЭУ-1 Барысаўскага УП «Жыллё» па распараджэнні з выканкама знялі шыльду «Барысаўскіх навінаў» над уваходам у пад'езд жылога дома, дзе размешчана рэдакцыя выдання, а затым паспрабавалі дэмантаваць жалезны каркас, на які мацавалася шыльда. Пры гэтым ніякіх пісьмовых прадпісанняў на дэмантаж у працоўных не было. Галоўны рэдактар газеты Анатоль Букас быў вымушаны выклікаць міліцыю.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група начале з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Ліліяй Тарасевіч 16 жніўня сустрэлася з калектывамі Новабаярскага лясніцтва і Ямніцкай малочна-таварнай фермы СВК “Валадарскі”, каб распавесці, хто мусіць атрымаць мандат дэпутата і колькі тураў галасавання трэба ўладам.
З кожнымі выбарамі ў Смаргоні і Смаргонскім раёне становіцца ўсё меней месцаў, дзе раённыя ўлады дазваляюць праводзіць масавыя мерапрыемствы – мітынгі і пікеты. Гэтым разам ў самім горадзе райвыканкам выдзеліў для гэтай мэты толькі летні амфітэатр гарадскога парку.
Згодна з рашэннем райвыканкама, на ўвесь горад Маладэчна выдзелена ўсяго 8 месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў па-за памяшканнямі, якія знаходзяцца там, дзе людзі адпачываюць ці займаюцца спортам. І толькі адно з гэтых месцаў знаходзіцца ў цэнтры горада.
"Пры ўмове рэгістрацыі ўсіх пяці прэтэндэнтаў у дэпутаты, усім можа не хапіць месца для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі на маленькіх дошках аб’яў і інфармацыйных стэндах. Але, калі гэта ўсё ж такі стане магчымым – не застанецца вольнага месца для размяшчэння аб’яў ды афіш для Дома культуры, кінатэатра, тэатра. Іх праца можа быць паралізавана!"