Выбаршыкаў на сустрэчу з кандыдатам па Маладэчанскай сельскай акрузе №73 Станіславам Кулешам збіраюць не толькі праз абвесткі. Напрыклад, у СШ №9 існуе разнарадка... на колькасць бацькоў вучняў гэтай школы: з кожнага класа іх павінна прыйсці не менш за 6 чалавек, за што адказныя класныя кіраўнікі.
Невядомы карэспандэнт піша пра актывіста «змагар», «петушыўся», а пра прадстаўнікоў апазіцыі - «абкурыўшыся і перабраўшыя гарэлкі оппы завылі на сваіх сайтах». Аўтар артыкулу сцвярджае, што «Злодзей павінен сядзець у турме», і дадае «увесь Рагачоў вельмі спадзяецца на такі вынік!».
Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч сёння, 7 верасня, раніцай перад пачаткам працоўнага дня, наведалі СВК “Славуцічы” Зэльвенскага раёна, дзе на мясцовым мехдвары планавалася сустрэча з выбаршчыкамі.
Увечары 6 верасня ў офіс кампаніі “Гавары праўду!” у Мінску прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, нібыта атрымалі на актывістаў скаргу ад суседзяў. Убачыўшы друкаваныя матэрыялы, якія знаходзяцца ў офісе, міліцыянты канфіскавалі іх для правядзення экспертызы.
У адміністрацыі райвыканкама фільтравалі жадаючых патрапіць на прыём да старшыні аблвыканкама Барыса Батуры. Па словах кандыдата ў дэпутаты па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Аляксандра Шыловіча, яго спроба сустрэцца 5 верасня са старшынёй Мінаблвыканкама скончылася нічым.
Такую выснову можна зрабіць з адказу, які атрымаў кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2 Ігар Маслоўскі на сваю скаргу ў аблвыканкам наконт абмежаванняў, уведзенных гарадскімі ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас агітацыйнай кампаніі.
У перыяд з 22 па 25 жніўня ў Цэнтральную камісію паступіла 56 скаргаў на рашэнні АВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў і адна скарга на рашэнне АВК аб адмове раней прынятага рашэння аб рэгістрацыі кандыдата. У Вярхоўны суд паступіла 19 скаргаў.