6 верасня акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджанне апазіцыйнаму кандыдату ў дэпутаты па Салігорскай гарадской акрузе №68 Віктару Малочку. Як паведамляе назіральнік Леанід Мархотка, які прысутнічаў на паседжанні, камісія налічыла чатыры парушэнні выбарчага заканадаўства камандай Віктара Малочкі падчас агітацыі.
6 верасня трое судовых выканаўцаў Рэчыцкага раённага суда прыбылі на аб’ект прыватнага прадпрыемства, у якім працуе апазіцыйны кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Антон Няфёдаў. Яны запатрабавалі аддаць з касы грашовыя сродкі нібыта ў лік запазычанасці прадпрыемства. Калі работнікі адмовіліся, судовыя выканаўцы выклікалі міліцыянтаў.
Штодня міліцыя змушае апазіцыянера пакінуць месца каля дома №28 па вуліцы Леніна, дзе ён больш за 20 год распаўсюджвае незалежную прэсу і ладзіць пікеты. 6 ліпеня на спадара Хамайду склалі пратакол за хуліганства ды ў літаральным сэнсе "прыціснулі да сценкі" сталом і лаўкамі. Актывіст мяркуе, што ўсё гэта – наступствы пікету за байкот выбараў.
Магілёўскі гарэлектратранспарт адмовіў кандыдату ў дэпутаты Леаніду Падбярэцкаму ў размяшчэнні агітацыйных плакатаў у салонах тралейбусаў. Намеснік дырэктара Алена Бычкоўская паведаміла, што размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў на транспарце не ўваходзіць у спіс дазволеных месцаў.
Падчас мерапрыемства адыёзны афіцэр салігорскай міліцыі Георгій Крывальцэвіч, адказны за шматлікія затрыманні і пераслед апазіцыі ў рэгіёне, спрабаваў аршытаваць давераную асобу кандыдата ад АГП Віктара Малочкі Івана Шылу, пагражаючы яму двума суткамі арышту.
Намеснік галоўнага рэдактара Генадзь Ляхаў выкінуў з тэкста фразу “адзін вырашае за ўсіх” з перадвыбарчай праграмы кандыдата ў дэпутаты ад “Справядлівага свету” па Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №86 Ліліі Сіваковай.
Як сцвярджае адзін з мяркуемых удзельнікаў тэлеперадачы - старшыня пінскай арганізацыі ПБНФ Аляксандар Рамановіч, які вылучаецца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14, ён некалькі разоў беспаспяхова запрашаў да дэбатаў сваю канкурэнтку -- дзеючую дэпутатку ПП НС Зінаіду Мандроўскую.