Экс-кандыдат у дэпутаты лічыць, што хоць КС і не можа сам ініцыяваць праверку канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, як гэта было да 1996 года, але ў адпаведнасці з законам «Аб Канстытуцыйным Судзе» ён ўносіць ўсім дзяржаўным органам прапановы аб неабходнасці ўнясення змен і дапаўненняў у заканадаўства.
Нагадаем, пасля выбараў жлобінская міліцыя праводзіла праверку па факту канфліктнай сітуацыі паміж назіральніцай Ілонай Ткачовай і выбаршчыкам Бабаньковым, які прагаласаваў на адным з участкаў за сябе і сваю жонку.
Яшчэ 19 верасня “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамлялі, што студэнтаў БарДУ прымушаюць датэрмінова прагаласаваць пад пагрозай адлічэння. Адказ на заяву паводле гэтых фактаў праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў толькі 19 лістапада: аб’ектыўных дадзеных аб прымусе студэнтаў да датэрміновага галасавання атрымана не было.
Па словах старшыняў, нібыта ў дзень выбараў бясконцым патокам ішлі званкі выбаршчыкаў у іх камісіі з просьбай прыехаць з урнай на дом, так як самі жыхары чамусьці не ў стане дабрацца да камісіі. Дарэчы, участак размешчаны ў цэнтры шматпавярховага мікрараёна і самы аддалены дом размешчаны метрах у 200 ад памяшкання камісіі.
Начальнік Аршанскай гарадзкой міліцыі Анатоль Сільчанка паведаміў, што заява «Каардынацыйнага савета» надрукавана «згодна асноўным мерапрыемствам па ідэалагічнаму забеспячэнню падрыхтоўкі і правядзенню выбараў, зацверджанаму намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама».
Аляксандр Мельнік дамагаецца, каб да да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 39 Леанід Валабуеў, які не дазволіў кандыдату прысутнічаць падчас падліку бюлетэняў.
Ужо даўно прайшлі выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а на сайце Слонімскага райвыканкама застаецца інфармацыя пра ранейшага дэпутата Мечыслава Касцюка – былога намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы.
Амаль праз паўтары месяцы пасля выбараў адміністрацыя гандлёвага аб’екту вырашыла запатрабаваць прабачэнняў за сказ, які быў размешчаны на агітплакаце Аляксандра Мельніка - “Паглядзіце на ЦУМ – ён стаў музеем адных з самых высокіх цэнаў”. Яго апанентам у выбарчай кампаніі быў генеральны дырэктар ААТ “Брэсцкі цэнтральны універмаг” Віктар Валюшыцкі, які і быў абвешчаны дэпутатам.
Падатковая інспекцыя працягвае аказваць ціск на дэмакратычнага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча, які раней спрабаваў вылучыцца ў якасці кандыдата ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах-2012. На гэты раз Дашкевіча абавязалі заплаціць падатак у памеры 600 тысяч рублёў.
Магілёўскай назіральніцы Наталлі Самахвалавай адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць кіраўніцтва ўчастковай касіі. У адказе, які яна атрымала ад начальніка Кастрычніцкага РАУСа Магілёва сп.Клімава, гаворыцца, што скарга былой назіральніцы разгледжана і па ёй праведзена праверка.
Былы вылучэнец ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” па Брэсцкай-Памежнай акрузе №4 Анатоль Новік атрымаў адказ на сваю заяву ў міліцыю наконт распаўсюду зняважлівых звестак пра яго на інтэрнэт-старонцы дзяржаўнай раённай газеты “Заря над Бугом”.
Амаль адчасова экс-кандытат у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акруге №1 Аляксандр Мельнік атрымаў адказы на свае скаргі, які тычыліся парушэнняў Выбарчага кодэксу падчас падліку галасоў у гарадской лякарні.
Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Ігара Случака на пастанову ЦВК у сувязі з «адсутнасцю ў заяўніка права на зварот у суд». Вярхоўны суд патлумачыў, што магчымасць абскарджання пастаноў ЦВК не прадугледжана Выбарчым кодэксам.
Упершыню былі пакараныя віцебскія раённыя чыноўнікі, якія дапусцілі парушэнне правоў жыхароў дзвюх "шматпавярховак" па вуліцы Броўкі. Некалькі соцень людзей не ўключылі ў выбарчыя спісы, пазбавіўшы іх магчымасці волевыяўлення на мінулых парламенцкіх выбарах.