Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Брэст: былы кандыдат у дэпутаты збіраецца судзіцца з гарвыканкамам

Брэст: былы кандыдат у дэпутаты збіраецца судзіцца з гарвыканкамам

Па словах Мельніка, падставай для такіх дзеянняў стаў адказ мясцовых уладаў на ягоны ліст, у якім ён прасіў ініцыяваць адміністратыўны працэс у дачыненні да старшыні ўчастковай камісіі №39 Леаніда Валабуева. Як лічыць былы прэтэндэнт на дэпутацкі мандат, гэты кіраўнік участковага выбаркаму груба парушыў Выбарчы кодэкс.

Бабруйск: ЦВК выбачылася перад назіральнікам

Бабруйск: ЦВК выбачылася перад назіральнікам

Бабруйскі сябра БХК Аляксандр Леаненка атрымаў адказ на свой ліст, дасланы на днях у ЦВК. Нагадаем, што ў ім назіральнік прасіў больш пільна разабрацца са сваёй скаргай наконт агітацыйных матэрыялаў у памяшканні для галасавання.

Былы кандыдат спрабуе абскардзіць вынікі выбараў праз Вярхоўны суд

Былы кандыдат спрабуе абскардзіць вынікі выбараў праз Вярхоўны суд

Былы кандыдат па Гомельскай-Савецкай акрузе №34 Ігар Случак накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд на вынікі выбараў па акрузе. Ён просіць ВС адмяніць пастанову ЦВК ад 5 кастрычніка ад адмове ў задавальненні скаргі аб правядзенні паўторнага пераліку галасоў выбарцаў па Гомельскай-Савецкай акрузе.

У ЦВК не зразумелі назіральніка?

У ЦВК не зразумелі назіральніка?

Яшчэ падчас выбараў бабруйскі назіральнік Аляксандр Леаненка, які працаваў на выбарчых участках № 22 і 23 Сельскай акругі, падаў скаргі ў АВК і ЦВК. Ён указаў на парушэнні ў размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў, якія знаходзіліся ў памяшканні для галасавання.

Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу магілёўскай назіральніцы

Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу магілёўскай назіральніцы

Аліна Скрэбунова прасіла Цэнтральную камісію па выбарах не прызнаваць вынікі галасавання на ўчастку №48, які ўваходзіць у склад Шклоўскай выбарчай акругі №90. Паводле назіральніцы віртуальны падлік выбаршчыкаў, якія прыйшлі галасаваць, не адпавядаў іх колькасці, пазначанай у пратаколе.

Пракуратура не задаволіла скаргу салігорскага назіральніка за выбарамі

Пракуратура не задаволіла скаргу салігорскага назіральніка за выбарамі

Пракуратурай Салігорскага раёна была разгледжана скарга назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэту Уладзіміра Шылы, у якой ён звяртаў увагу на шэраг парушэнняў Выбарчага кодэксу падчас выбараў 23 верасня.

Цэнтрвыбаркам не стаў разглядаць болей за 100 скаргаў магілёўскіх назіральнікаў

Цэнтрвыбаркам не стаў разглядаць болей за 100 скаргаў магілёўскіх назіральнікаў

Пра гэта паведамляе магілёўскі каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” Юрый Новікаў, які днямі атрымаў пісьмовы адказ ад кіраўніцы Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзіі Ярмошынай.

Брэст: акруговая камісія не задаволіла скаргу экс-кандыдата

Брэст: акруговая камісія не задаволіла скаргу экс-кандыдата

Старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, які балатаваўся па Брэсцкай-Цэнтральнай выбрачай акрузе №2, патрабаваў адмяніць вынікі выбараў у гэтай акрузе, бо, на яго думку, яны прайшлі з грубымі парушэннямі заканадаўства.

Івацэвіцкі назіральнік за выбарамі застанецца без працы

Івацэвіцкі назіральнік за выбарамі застанецца без працы

Слесар райводаканала Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Станіслаў Халадовіч, які быў назіральнікам падчас парламенцкіх выбараў, атрымаў на рукі папярэджанне аб тым, што з ім з 7 лістапада не будзе працягнуты працоўны кантракт. Тым часам, як на водаканале не хапае ажно 40 работнікаў.

“Брыдкаслоў” Гоўша тлумачыць рашэнне аблсуда па яго скарзе  палітычнай ангажаванасцю

“Брыдкаслоў” Гоўша тлумачыць рашэнне аблсуда па яго скарзе палітычнай ангажаванасцю

Праваабаронца Сяргей Гоўша, пакараны падчас выбарчай кампаніі судом Баранавіцкага раёна мільённым штрафам нібыта за брыдкаслоўе на адрас сябраў акруговай камісіі, пры якой з’яўляўся назіральнікам, падаваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Суддзя Міхаіл Грыгаровіч знайшоў падставу для незадавальнення скаргі нават пры наяўнасці неабвержных доказаў.

Неверагодныя “ўдакладненні” салігорскай акруговай камісіі

Неверагодныя “ўдакладненні” салігорскай акруговай камісіі

Выбарчая камісія па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69 патлумачыла прычыну знікнення 12% выбарцаў на ўчастку для галасавання №76. Адказ незалежнаму назіральніку Уладзіміру Шылу даслала старшыня акруговай камісіі Таццяна Ярота.