Вялікую цікавасць у замежных назіральнікаў выклікала інфармацыя пра тое, што ў рамках выбарчай кампаніі патэнцыйны на той момант кандыдат Леў Марголін і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Міхаіл Васільеў былі асуджаныя па адміністрацыйнай справе і атрымалі мільённыя штрафы.
Прыйшоўшы 4 верасня на паседжанне камісіі Маладэчанскай гарадской акругі, аб якім загадзя паведамляла абвестка, назіральнік даведаўся, што паседжанне не адбудзецца. Спытаўшыся ў старшыні камісіі Святланы Юрчык пра прычыны яго адмены ці пераносу, ён пачуў: “Паседжання не будзе, таму што... я перадумала”.
Кожны кандыдат пасля рэгістрацыі мае права ўтварыць свой асабісты фінансавы фонд у памеры да 1 000 базавых велічынь (100 млн. рублёў). У газеце “Мінскі кур’ер” надрукаваныя рашэнні акруговых выбарчых камісій пра стварэнне выбарчых фондаў толькі пяці кандыдатаў. А ўсяго па Мінску зарэгістравана 87 кандыдатаў.
5 верасня кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 - намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябра партыі левых “Справядлівы свет” Зінаіда Мілешчанка - падалі ў акруговую камісію сумесную скаргу на дзеянні свайго апанента, намесніка старшыні Камітэту дзяржкантролю Беларусі Аляксандра Агеева.
У ліку тых, хто выказаў намер прыняць удзел у тэлевізійных дыскусіях, ёсць прадстаўнікі практычна ўсіх палітычных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі, а таксама беспартыйныя грамадзяне, якія вылучаны ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. Першыя дыскусіі ў эфіры запланаваны на 5 верасня.
Суддзя Вярхоўнага суда Самалюк В.І. не разглядала заявы грамадзян, якія пісьмова пацвердзілі сапраўднасць сваіх подпісаў. Старшыня АВК № 6 Тамара Шукала, у сваю чаргу, прадставіла 18 заяваў грамадзян, у якіх паведамляецца, што дата і подпіс прастаўлены Рыгорам Грыкам. Суд традыцыйна паверыў прадстаўніку АВК.
Альберт Яўменаў, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі БНФ па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89, распавёў, што ў акруговай камісіі да яго з’явілася патрабаванне, за невыкананне якога яго нават абяцаюць зняць з выбараў.
Сустрэча Таццяны Кузьмянковай, якая вылучаецца па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85, адбывалася 4 верасня ў 17-30 у памяшканні Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжу. За выключэннем кандыдаткі, яе двух давераных асоб і назіральніка Аляксея Колчына непасрэдных выбаршчыкаў на сустрэчы было ўсяго сем чалавек.
Па словах С. Дайнекі, па ўсёй верагоднасці, паўторыцца сітуацыя ранейшых выбараў: у апошнія дні перад галасаваннем паштовыя скрыні жыхароў закідваюцца агітацыйнымі матэрыяламі. Ці могуць выбаршчыкі ў такой спешцы знаёміцца з праграмамі кандыдатаў ці хоць бы запомніць іх прозвішчы?
Кандыдат у дэпутаты па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Мікалай Чарнавус прадставіў сваю праграму для друку ў газету “Наш край”, аднак галоўны рэдактар афіцыйнага выдання Міхась Шубіч настойліва папрасіў яго выкрэсліць тыя месцы, дзе крытыкуецца гарвыканкам.
Больш за дзве гадзіны доўжылася размова жодзінскіх удзельнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, праваабаронцаў Святланы і Аляксея Лапіцкіх з назіральнікамі місіі АБСЕ. Сустрэча адбылася 4 верасня ў офісе мясцовага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”.