Юрась Губарэвіч лічыць, што перад старшынямі камісій была пастаўленая задача давесці адсотак датэрміновага галасавання да 20% - да сярэдняга паказальніка па краіне. “Большасць камісіяў проста груба накручвалі яўку. Назіральнік фіксаваў 30 чалавек, якія з’явіліся на ўчастак, а ў выніковым пратаколе ўжо была лічба 130”, - адзначыў палітык.
Назіральнікі паведамляюць, што ў гомельскіх школах, дзе размешчаны ўчасткі для галасавання, арганізованы буфеты з гарэлкай і півам, і тут жа праходзяць канцэрты з удзелам школьнікаў. Напрыклад, такая сітуацыя склалася і ў школе №3 (Савецкая акруга №34).
“Калі мне прапанавалі пакінуць выбарчы ўчастак № 54 у Хоцімску, я, як давераная асоба Валерыя Каранкевіча, вырашыў наведаць участак № 55. На шляху да гэтага выбарчага ўчастку мяне спынілі супрацоўнікі міліцыі “для дачі об’ясненій”.
Праўда некаторыя з выбаршчыкаў не ведаюць, што яны прасілі пра гэта. Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Томас Якавіцкі адзначае, што на ягоным участку дзіўная сітуацыя: з 1800 выбаршчыкаў – 360 вырашылі прагаласаваць на даму.
У Гомелі на ўчастку №8 Савецкай акругі №34 у дзень галасавання здарылася надзвычайнае здарэнне: у сябра камісіі здарыўся, верагодна, інсульт, і яе забралі на «хуткай». «Гэта адбылося ў 8.50, жанчыне-члену камісіі стала раптоўна блага, яе спаралізавала, і яна знерухомела. Выклікалі хуткую, якая прыехала амаль праз паўгадзіны.
Вераніка Байкова, сакратар мазырскай акруговай выбарчай камісіі, сказала назіральнікам ад БХК і партыі “Справядлівы свет”, што ім лепей не прыходзіць на ўчасткі ў дзень выбараў – 23 верасня. У іншым выпадку іх будуць выводзіць з міліцыяй і здымаць гэты працэс на камеру.