Гузэль кажа, што ў кватэры мужа яна нават не прапісана: яе дакументы якраз зараз знаходзяцца ў пашпартным стале. Таму спісаць запрашэнне на фактар прапіскі ўжо немагчыма. У сябраў камісіі яна адразу наўпрост спытыла, чаму яе, грамадзянку Расіі, запрасілі на выбары.
Дагэтуль назіральнікам Мікалаю Расюку і Тамары Мірановіч на выбарчым участку №47 не былі створаны нармальныя ўмовы для працы. Кандыдатка ў дэпутаты ад БСДП (Г) Анастасія Войтава кажа, што яны заносілі ўсе свае звесткі ў сшыткі прама на каленках.
Да ўчастка № 38 Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87 далучылі папраўчую калонію №15 са 133 асобамі, якія адбываюць там пакаранне. Каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” Юрый Новікаў звязвае такія змены ў геаграфіі акругі з нізкай яўкай выбаршчыкаў.
Назіральнік Алесь Капуцкі на Дажынкаўскім выбарчым участку №81 пачуў цікавую размову паміж выбаршчыкамі. На пытанне знаёмага, чаго так позна ідзе галасаваць, нейкі мужчына адказаў: “Мне з месца працы, з “БелТІЗ”у, зараз патэлефанавала Марыя Пятроўна, каб я ішоў галасаваць”.
Больш за пяць гадзінаў няма на ўчастках назіральнікаў Сяргея Марцалева і Арыны Лісецкай. Яны працавалі на ўчастку №373 і №374 адпаведна. Менавіта тут былі зафіксаваны выпадкі “выбарчых каруселяў”. Як паведаміў правабаронца Юрый Чавусаў, каля 13 гадзінаў Сяргей Марцалеў і Арына Лісецкая сышлі з участкаў, аднак іхнія рэчы засталіся на месцы.
Пра візіт без запрашэння прадстаўнікоў участковай камісіі з выбарчай скрыняй назіральнікам паведаміла выбаршчыца Паўднёва-ўсходняга ўчастка №20 Маладэчна. Пры гэтым сябры камісіі ніякіх дакументаў не прад’яўлялі і ў выбаршыкаў іх таксама нават не запыталіся.
На Аўтазаводскай выбарчай акрузе № 92 сябры ўчастковай камісіі №74 раз’язджаюць з бюлетэнямі па раёне, ходзяць па кватэрах і просяць выбаршчыкаў прагаласаваць. Разам з сябрамі камісіі ездзяць два чалавекі, якія ў камісію не ўваходзяць. Яны маюць на руках 200 бюлетэняў, хоць галасаванне выбаршчыкаў па месцы жыхарства на гэтым участку ўжо скончылася.
Аляксандр Шэпелеў цэлы дзень сядзіць на месцы старшыні камісіі на ўчастку № 54 Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85. На пытанне назральнікаў, што ён тут робіць, адказаў, што гэта ягоная камісія, ягоныя людзі тут працуюць, а ён назірае за працэсам галасавання.
"Скарга была пададзена 20 верасня, але ў адказе гаворыцца, што праверка па ёй праводзілася яшчэ 19-га… Ды яшчэ з выездам акруговай камісіі з Віцебску ў Гарадок! І сябры акруговай камісіі пагадзіліся, што я замінаў працы камісіі".
Назіральнік ад БХК у Віцебскай Кастрычніцкай акруговай камісіі №20 Анатоль Родзік напісаў заяву, што хоча прысутнічаць пры перадачы пратаколаў участковых камісій. Але старшыня камісіі спадар Канявалаў забараніў. Калі ж Анатоль Родзік спытаў, чаму парушаецца Выбарчы кодэкс, яму прыгразілі судом і гвалтам выштурхалі з пакоя ў Кастрычніцкай раённай адміністрацыі.
"У 23.15 каля выбарчага ўчастка №29 у 16 мікрараёне быў заўважаны чалавек у цывільным, які зайшоў на ўчастак з боку, дзе знаходзіцца ўчастковая камісія, – рапавядае кандыдат. – У гэты момант на вуліцу выйшаў міліцыянер, які амаль гадзіну патруляваў вакол участка, каб ніхто не змог увайсці ў памяшканне".
Шматлікія назіральнікі ад БРСМ, Белай Русі і ветэранскіх арганізацый, якіх абяцалі выставіць на пінскіх участках для галасавання, масава ігнаруюць свае абавязкі. Яны проста адсутнічаюць на большасці ўчасткаў, дзе сіратліва-сумна выглядаюць пустыя сталы з шыльдамі “назіральнікі”.