Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Пасля звароту хоцімскага актывіста дэпутат нарэшце правядзе прыём выбаршчыкаў

Пасля звароту хоцімскага актывіста дэпутат нарэшце правядзе прыём выбаршчыкаў

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, які адначасова з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, не праводзіў прыём выбаршчыкаў у сваёй выбарчай акрузе ўжо больш за год, фактычна самаўхіліўшыся ад выканання сваіх дэпутацкіх абавязкаў.

Наглядная скарга па справе аб абразе ў словах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Эдуарда Сянкевіча не задаволена

Наглядная скарга па справе аб абразе ў словах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Эдуарда Сянкевіча не задаволена

Падчас парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года ў тэледэбатах ён адзначыў, што яго апанент па выбарчай гонцы Аляксей Паўлоўскі нідзе не працуе і "сядзіць на шыі ў выбаршчыкаў".

“Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 2012 года” накіраваныя ў кампетэнтныя ўстановы

“Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 2012 года” накіраваныя ў кампетэнтныя ўстановы

Каля 200 асобнікаў выдання "Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў пятага склікання 23 верасьня 2012 года", былі разасланыя актывістамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у дзяржаўныя установы, бібліятэкі, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ды іншыя арганізацыі.

У Магілёве спецыяльным дыпломам адзначылі інтэрнат, куды не пускалі зборшчыкаў подпісаў

У Магілёве спецыяльным дыпломам адзначылі інтэрнат, куды не пускалі зборшчыкаў подпісаў

У дадзеным інтэрнаце пры зборы подпісаў за праўладнага кандыдата ў дэпутаты, пракурора па Магілёўскай вобласці Эдуарда Сянкевіча, выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс. Першы раз подпісы ў яго падтрымку збіралі камендантка інтэрната і выхавальніца. Другі раз іх ужо збіралі рэальныя члены ініцыятыўнай групы.

Канстытуцыйны Суд праігнараваў прапановы Ігара Случака

Канстытуцыйны Суд праігнараваў прапановы Ігара Случака

Ігар Случак звярнуўся ў КС, у заяве ён прасіў прапанаваць Вярхоўнаму суду разгледзець скаргу на пастанову ЦВК і прапанаваць ЦВК і палатам парламенту ўнесці норму ў выбарчае заканадаўства, па якой права на абскарджанне вынікаў выбараў у судзе будуць мець кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў.

Магілёў: экс-кандыдат Паўлоўскі пакуль застаецца без кампенсацыі маральнай шкоды

Магілёў: экс-кандыдат Паўлоўскі пакуль застаецца без кампенсацыі маральнай шкоды

Магілёўскі абласны суд 12 снежня разглядаў касацыйную і прыватную скаргі грамадскага актывіста Аляксея Паўлоўскага на рашэнне суда Ленінскага раёна г. Магілёва па ягонаму пазову да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Эдуарда Сянкевіча. Нагодай для звароту ў суд сталі абразлівыя, на думку Паўлоўскага, выказванні галоўнага пракурора Магілёўшчыны на тэледэбатах падчас парламенцкай кампаніі ў ягоны адрас. Тады яны абодва балатаваліся па адной выбарчай акрузе №85.

У Магілёве “народныя абраннікі” прадстаўлены народу

У Магілёве “народныя абраннікі” прадстаўлены народу

На сайце адміністрацыі Кастрычніцкага раёна абласнога цэнтра з’явілася рубрыка “Дэпутацкі корпус”. Падобных рубрык на сайтах адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва, гарвыканкама і аблвыканкама пакуль няма.

Орша: суд задаволіў скаргу назіральнікаў за выбарамі

Орша: суд задаволіў скаргу назіральнікаў за выбарамі

Амаль неверагодная па цяперашніх часах падзея адбылася днямі ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы: задаволена скарга партыйных назіральнікаў на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах аб фальсіфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Справа адпраўлена на дадатковае расследаванне.

Справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў ПП НС Рэспублікі Беларусь пятага склікання

Справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў ПП НС Рэспублікі Беларусь пятага склікання

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прадстаўляе выніковую справаздачу па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, якія прайшлі 23 верасня.

МЗС: У назіранні за выбарамі АБСЕ пакуль не ўдалося выкараніць двайныя стандарты, прадузятыя падыходы і суб'ектыўныя ацэнкі

У назіранні за выбарамі АБСЕ пакуль не ўдалося выкараніць двайныя стандарты, прадузятыя падыходы і суб'ектыўныя ацэнкі. Аб гэтым на пасяджэнні Савет міністраў замежных спраў АБСЕ, якое праходзіць у Дубліне (Ірландыя) 6—7 снежня, заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч.

Гомельскія экс-кандыдаты ў дэпутаты звяртаюцца ў ААН

Гомельскія экс-кандыдаты ў дэпутаты звяртаюцца ў ААН

Падставай паслужыла адмова судоў разгледзець скаргі cтаршыні абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіля Палякова і сябра партыі Уладзіміра Няпомняшчых па фактах увядзення на тэлерадыёкампаніі "Гомель" палітычнай цэнзуры падчас сёлетніх парламенцкіх выбараў.