Сябра партыі левых “Справядлівы свет” Ілону Ткачову са Жлобіна, якая з’яўлялася даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 Валерыя Рыбчанкі, выклікаюць у міліцыю для расследвання інцыдэнта з выбаршчыкам Бабаньковым.
Нагодай для гэтага з’яўляецца рашэнне Магілёўскага абласнога суда, які 18 кастрычніка не задаволіў скаргу актывіста і не адмяніў штраф у памеры чатырох мільёнаў рублёў, які быў вынесены Ленінскім раённым судом горада.
Партыйныя назіральнікі Оршы Мікалай Дзямідаў і Яўген Анішчанка атрымалі адказ на сваю заяву аб парушэннях на выбарчых участках падчас парламенцкіх выбараў 23 верасня. І вось днямі атрыманы адказ за подпісам начальніка Аршанскага гарадскога аддзела следчага камітэта РБ Д. Бохана.
Яшчэ 1 кастрычніка былы сябра акруговай выбарчай камісіі па Белавежскай акрузе №8 Пётр Андрыевіч накіраваў свой зварот пракурору Маларыцкага раёну. Паводле словаў Андрыевіча, у звароце ўтрымлівалася просьба да пракурора правесці праверку і прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў на дзесяці выбарчых участках гэтай акругі.
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша 18 кастрычніка накіраваў скаргу Міністру ўнутранных спраў на дзеянні службовых асоб Баранавіцкага ГАУС і УУС Брэсцкага аблвыканкама. У лісце паведамляецца, што падчас назірання за арганізацыяй і правядзеннем выбараў ім была зафіксавана фальсіфікацыя пратакола № 1 пасяджэння акруговай камісіі № 5.
Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання выбраны Уладзімір Андрэйчанка, які займаў гэтую пасаду ў ніжняй палаце мінулага склікання. За яго абранне 18 кастрычніка прагаласавалі 105 з 108 дэпутатаў, што ўзялі ўдзел у галасаванні, тры бюлетэні прызнаны несапраўднымі.
18 кастрычніка калегія Брэсцкага абласнога суду па грамадзянскіх справах разглядала справу мясцовага каардынатара руху «За Свабоду» Дзяніса Турчаняка, які прасіў накіраваць яго скаргу на раённую адміністрацыю для разгляду ў суд ніжэйшай інстанцыі.
Магілёўская пракуратура не знайшла складу злачынства ў дзеяннях старшыні акруговай выбарчай камісіі №87 Аляксандра Кажамякіна. Такі адказ атрымаў кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыіі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў ад дадзенай дзяржаўнай структуры.
Яшчэ падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў былы кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Іван Шэга са Слоніма звяртаўся ў Зэльвенскі райвыканкам наконт павелічэння месца для агітацыі кандыдатаў у дэпутаты на Зэльвеншчыне. І вось нядаўна Іван Шэга атрымаў адказ на свой зварот.