Пасля таго, як у 2003 годзе Аляксандр Шутаў адмовіўся падпісаць выніковы пратакол тэрытарыяльнай камісіі па выбарах у Аршанскі гарсавет з-за маючых месца на яго думку парушэнняў заканадаўства, улады яго ў такія камісіі больш не прапускалі.
З дня абвяшчэння выбараў газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” выходзіла ўжо двойчы, але цікавасці да гэтага працэса там пакуль не назіраецца. Мясцовыя газеты, відаць, больш заклапочаныя падрыхтоўкай да фестывалю “Вянок дружбы”, што пройдзе ў горадзе ў хуткім часе.
Моладзевае назіранне пачнецца з першага дня датэрміновага галасавання – 18 верасня 2012 году. Назіральнікі будуць сачыць за выкананнем усіх нормаў, што прадугледжаныя заканадаўствам, а паводле вынікаў падрыхтуюць папярэднюю і заключную справаздачы.
Бялыніцкая раённая газета “Зара над Друццю” пачала публікацыю матэрыялаў перадвыбарчай тэматыкі ў спецыяльнай рубрыцы “Выбары-2012”. Іншыя дзяржаўныя раённыя газеты паўночнай Магілёўшчыны вялікай увагі маючым адбыцца выбарам у Нацыянальны Сход пакуль не надаюць.
Выбарчая кампанія пачынаецца ў неспрыяльных умовах, на фоне палітычных рэпрэсій, ва ўмовах ціску на апазіцыю і грамадзянскую супольнасць. У турмах працягваюць знаходзіцца палітычныя вязні, а нядаўні арышт незалежнага журналіста Андрэя Пачобута сведчыць аб узмацненні рэпрэсій у адносінах да незалежных СМІ.
У Брэсце адбылася сустрэча прадстаўнікоў Рады беларускай інтэлігенцыі з мясцовымі грамадскімі актывістамі і шараговымі сябрамі партый. Галоўнай тэмай для абмеркавання стала сітуацыя, што склалася ў Беларусі падчас абвяшчэння новай выбарчай кампаніі, а таксама мэтазгоднасці ўдзелу у ёй.
Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” ужо нагадвае аб праве грамадзян на датэрміновае галасаванне на працягу тыдня (!?) да дня выбараў (згодна з Выбарчым кодэксам, датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца толькі 5 дзён) .
У Баранавічах межы выбарчых акругаў не змяніліся, затое моцна змянілася Баранавіцкая сельская выбарчая акруга. У Баранавічах колькасць выбаршчыкаў павялічылася ўсяго на 2 410 чалавек, у сельскай акрузе -- на 13 тыс. 630 чалавек.
Афіцыйны сайт Гарадоцкага райвыканкама – адзіны з усіх "райвыканкамаўскіх" сайтаў Віцебшчыны, дзе няма інфармацыі пра будучыя парламенцкія выбары. На старонках іншых райвыканкамаў з'явіліся цэлыя рубрыкі з указам пра прызначэнне даты выбараў і каляндарным планам.
Ужо зараз у Магілёўскай вобласці гатовы вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 19 прэтэндэнтаў ад дэмакратычных партый: 5 – ад “Справядлівага свету” і па 7 чалавек ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі БНФ.