На сайце раёнкі “Трыбуна працы” нарэшце з’яіўся банер, які абвяшчае пра пачатак выбарчай кампаніі ў Беларусі. Дадалі яго ў пятніцу, 29 чэрвеня, то бок праз 11 дзён пасля абвяшчэння выбараў. Да банера пакуль прамацаваны ўсяго адзін артыкул, які ўжо паспеў абыйсці хіба не ўсе дзяржаўныя СМІ.
Прааналізаваўшы мясцовыя дзяржаўныя выданні “Веснік Магілёва”, “Магілёўскія ведамасці”, “Днепровская неделя” і “Могилёвская правда”, можна прыйсці да высновы, што выбараў у краіне проста няма -- уласныя матэрыялы, прысвечаныя выбарчай тэматыцы, там адсутнічаюць.
Па выніках апытанкі, якая размешчана на народным партале беларускіх гарадоў амаль 70% наведнікаў выказалася за тое, што не пойдуць на выбары. Амаль 20% грамадзян выказалася за тое, што на выбары пойдуць і крыху болей за 10% прагаласаваўшых яшчэ не вызначыліся са сваім выбарам.
Старшыня Каардынацыйнай рады Юрый Новікаў кажа, што прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый Магілёўшчыны ўсё ж будуць вылучаць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў: “Зараз дэмакратычныя арганізацыі вобласці абмяркоўваюць кандыдатуры тых людзей, якія будуць вылучацца ў якасці кандыдатаў на выбарах".
Віктар Сырыца накіраваў пісьмовую заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам. Ён прапануе: 1) дзяржаўнай тэлекампаніі “Інтэкс” стварыць тэлевізійную праграму “За справядлівыя і сумленныя выбары” з удзелам грамадскасці горада, дзеючых і кандыдатаў у дэпутаты; 2) адмовіцца ад стварэння ўчастковых выбарчых камісій па прынцыпу “дырэктар – падначаленыя”.
Цэнтрвыбаркам паабяцаў, што прэтэндэнтам у народныя абраннікі прадаставяць самы рэйтынгавы эфірны час - з 17.00 да 20.00 гадзінаў. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік падчас нарады з прадстаўнікамі СМІ ўдакладніў, што ў розных абласцях час для выступаў можа адрознівацца ў залежнасці ад колькасці акруг і колькасці зарэгістраваных па іх кандыдатаў.
Прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус падаў у гарвыканкам заяву на правядзенне рэспубліканскага мітынгу 9 ліпеня. Яго мэта - данесці да людзей, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма як на мясцовым, так і на рэспубліканскім узроўнях. У заяве Мікалая Чарнавуса паведамляецца, што запланаваны ўдзел у мітынгу каля тысячы чалавек.
Як паведаміў каардынатар ініцыятывы па змене выбарчага заканадаўства па Брэсцкай вобласці Віктар Чайкоўскі, на працягу двух апошніх дзён адбылося абтэлефаноўванне сябраў ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса. Незнаёмы голас ад імя Цэнтральнай выбарчай камісіі пытаўся, ці ставіў чалавек свой подпіс падчас устаноўчага сходу.
Карэспандэнт гомельскай дзяржаўнай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка не ўтрымаўся, каб звыкла не прайсціся напярэдадні выбараў чорнай фарбай па апазіцыі і праваабаронцах. Пішучы пра прызначэнне даты выбараў, ён адзначае, што «гэта важнейшая палітычная падзея застала нашу паважаную апазіцыю знянацку».
Нягледзячы на абвешчаную выбарчую кампанію ў беларускі парламент, у Пінску амаль ніхто не звяртае ўвагі на тое, што краіна перажывае важны этап палітычнага жыцця. Выглядае на тое, што пінчукоў мала хвалююць асобы тых, хто на працягу некалькіх год фармуе заканадаўчую базу ў Беларусі.