У спісах грамадзян Беларусі, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, каля 7 мільёнаў выбаршчыкаў. Непасрэдна ў галасаванні, як правіла, прымаюць удзел больш за 5 мільёнаў. За гэтымі лічбамі цяжка заўважыць 40-50 тысяч чалавек, пазбаўленых выбарчага права ў сувязі з крымінальным пераследам.
У Полацку адбылася сустрэча мясцовых актывістаў з прадстаўнікамі Рады беларускай інтэлігенцыі. Па словах выступоўцаў, улады даўно ператварылі выбары ў пастановачны фарс, пазбавіўшы беларускі народ канстытуцыйнага права выбіраць або быць абранымі. Жорсткай крытыцы падвергліся і апазіцыйныя партыі.
Прадстаўнікі АГП, БНФ, “Справядлівага свету”, БХД, БСДП, руху “За Свабоду” ды іншых арганізацый прынялі рашэнне вылучыць сваіх прадстаўнікоў у акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама вылучыць з ліку сваіх валанцёраў назіральнікаў на пасяджэнні камісій усіх узроўняў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 чэрвеня ў офісе Праваабарончага цэнтру “Вясна”, пачатак – у 12 гадзін.
Гэта вынікае з артыкула пад назвай “Белая Русь”: молада, ды не зялёна”, які надрукавала 9 чэрвеня афіцыйная газета Баранавіцкага гарвыканкама “Наш край”. Cтаршыня Анатоль Каленнікаў заявіў, што за чатыры гады дзейнасці “Белая Русь” стала самай уплывовай палітычнай арганізацыяй у горадзе.
Дзяніс кажа, што ўжо з заўтрашняга дня сябры ініцыятыўнай групы пачнуць збіраць подпісы – па кватэрах. А ўжо на выходных выставяць першыя пікеты. "Мы творча падыйдзем да гэтай справы. Пікеты будуць музычна аформлены, выбаршчыкаў будуць чакаць і іншыя сюрпрызы".