Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Акрэдытаваныя 110 міжнародных назіральнікаў і 991 нацыянальных

Акрэдытаваныя 110 міжнародных назіральнікаў і 991 нацыянальных

828 назіральнікаў накіравалі грамадскія аб'яднанні Беларусі, у тым ліку ГА «Белая Русь» - 305 чалавек, БРСМ - 100, Беларускі саюз жанчын - 45, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў - 134, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі - 104, іншыя аб'яднанні - 140.

"Голас Сенненшчыны" выправіў парушэнне выбарчага заканадаўства

Неўзабаве пасля заўвагі незалежных назіральнікаў пра тое, што сенненская раёнка ўжо "зацвердзіла" кандыдатам у дэпутаты Аляксандра Папкова, загаловак артыкула “Кандыдат у дэпутаты Аляксандр Папкоў дапаможа пабудаваць у Багушэўску перасоўную АЗС” быў выпраўлены.Аўтар артыкула, рэдактар выдання Аляксандр Лазюк, "рыхтуецца да адстаўкі".

Брэст: чыноўнікі не хочуць даваць звесткі пра сябраў выбаркамаў

Брэст: чыноўнікі не хочуць даваць звесткі пра сябраў выбаркамаў

Гэта вынікае з адказу адміністрацыі Маскоўскага раёна абласнога цэнтра, дасланага на скаргу назиральника Уладзіміра Вялічкіна. Аднак падчас выбараў прэзідэнта ў 2010-м годзе інфармацыя такога характару публікаваліся ў мясцовай прэсе.

Салігорск:  сустрэчы з выбаршчыкамі там, дзе выбаршчыкаў няма

Салігорск: сустрэчы з выбаршчыкамі там, дзе выбаршчыкаў няма

Варта адзначыць, што стадыёны і паркі знаходзяцца на ўскраінах населеных пунктаў і не з’яўляюцца папулярнымі месцамі сярод жахыроў рэгіёна. Размова з выбаршчыкамі ў дварах ці каля ўваходу ў гарадскі рынак, на плошчах ці ў парку - будзе трактавацца як парушэнне Выбарчага заканадаўства і Адміністрацыйнага кодэксу.

Да датэрміновай агітацыі падключыўся

Да датэрміновай агітацыі падключыўся "Віцебскі рабочы"

Дзяржаўныя раёнкі на Віцебшчыне пачалі схаваную датэрміновую агітацыю за праўладных кандыдатаў. Цяпер да гэтага працэсу падключылася і абласная газета "Віцебскі рабочы". У № 94 гэтага выдання апублікаваны артыкул Вольгі Сідаровіч “Урожай в закрома, сеялку в поле”. Але гутарку журналістка вядзе не пра сеялкі і засекі.

Брэст: Назіральніку адмоўлена ў прысутнасці падчас праверкі дакументаў вылучэнцаў

Брэст: Назіральніку адмоўлена ў прысутнасці падчас праверкі дакументаў вылучэнцаў

Ніякай інфармацыі назіральнікам не даваць -- дала распараджэнне сябрам акруговай выбарчай камісіі № 2 г.Брэста старшыня камісіі Галіна Янголенка пасля таго, як назіральнік Уладзімір Вялічкін папрасіў пісьмова дазволу прысутнічаць пры праверцы подпісаў і іншых дакументаў, пададзеных вылучанымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты.

У Віцебску забаранілі 15 агітацыйных пікетаў за байкот выбараў

У Віцебску забаранілі 15 агітацыйных пікетаў за байкот выбараў

Заяўкі на пікетаванне падавалі віцебскія сябры КХП БНФ, якія хацелі праводзіць пікеты падчас агітацыйнай кампаніі. Аднак, паводле ліста з ЦВК, агітацыя за байкот да агітацыйнай выбарчай кампаніі ніякага дачынення не мае.

У Магілёве пачалася датэрміновая агітацыя за праўладную вылучэнку

У Магілёве пачалася датэрміновая агітацыя за праўладную вылучэнку

У газеце “Веснік Магілёва” за 15 жніўня (№66) з’явіўся хвалебны артыкул “Секреты успеха просты” пра дырэктара школы №13 Людмілу Старасціну, якая балатуецца па Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №86. Аднак пра тое, што яна зараз прэтэндуе на дэпутатства ў парламенце, няма ні слова.

Жыхароў Магілёўшчыны ізноў просяць галасаваць “за стабільнасць”

Жыхароў Магілёўшчыны ізноў просяць галасаваць “за стабільнасць”

“Зварот каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый магілёўскай вобласці да выбаршчыкаў” на сайце магілёўскага аблвыканкама паўтарае заклік да галасавання "за стабільнасць", які падчас прэзідэнцкіх выбараў утрымліваўся ў звароце гэтага ж савета пад назвай “Сохранить и приумножить”.

Кобрын: дзяржаўная газета піярыць прэтэндэнта-дэпутата

Кобрын: дзяржаўная газета піярыць прэтэндэнта-дэпутата

Акрамя рэкламы сваёй дзейнасці Аляксандр Зазуля тлумачыць сваю місію падчас працы ў парламенце. ”Дэпутат павінен адукоўваць выбаршчыкаў, тлумачыць, што мы жывем у прававой дзяржаве і павінны кіравацца ў вырашэнні і дзяржаўных, і тэрытарыяльных, і асабістых праблем толькі дзеючым прававым полем нашай краіны".

Гарадзеншчына: назіральнікам прапанавалі “слепа” зафіксаваць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў

Гарадзеншчына: назіральнікам прапанавалі “слепа” зафіксаваць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў

Незалежныя назіральнікі, якія зарэгістраваныя ў акруговых выбарчых камісіях Гарадзеншчыны, атрымалі адмовы прысутнічаць на паседжаннях, дзе будзе ісці праверка дакументаў па рэгістрацыі кандыдатаў.

Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачынаюць працу ў Беларусі

Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачынаюць працу ў Беларусі

Прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама пачалі крытыкаваць місію яшчэ да прыезду, працягваюць і зараз. Сёння адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама, дзе міжнародныя назіральнікі прапанавалі штотыдзень сустракацца з прадстаўнікамі ЦВК , каб абмяркоўваць бягучыя пытанні.