У суботу ў Рагачове адбыўся першы пікет па збору подпісаў за прадстаўніка кампаніі “Гавары праўду” Дзяніса Дашкевіча. Не абышлося і без эксцэсаў: міліцыя затрымала некалькіх мужчын, якія спрабавалі справакаваць сябраў ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата.
Праваабаронца Леанід Мархотка дагэтуль не атрымаў ад Салігорскага выканкаму адказ на свой зварот ад 16 ліпеня з патрабаваннем унесці змены ў рашэнне “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў”.
Кіраўнік Мазырскага аддзялення ГА "Рух "За Свабоду" Рыгор Крывіцкі, які ўзначальвае ініцыятыўную групу Нікадзіма Варановіча, накіраваў заяву ў ЦВК з просьбай даць дакладную нумарацыю выбарчых ўчасткаў і больш дэталёвае апісанне межаў акруг №42 і №43 у горадзе Мазыры.
Праваабаронцу Алегу Мацкевічу прыйшоў электронны адказ з ЦВК з нагоды яго скаргі на неправамоцную колькасць членаў на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай выбарчай акругі № 62. Алег Мацкевіч: "Я раблю 2 высновы. Першая. У складзе акруговай камісіі няма сапраўдных прафесіяналаў".
Паводле афіцыйнага паведамлення, патэлефанаваўшы на ўказаныя нумары тэлефонаў, жыхары горада змогуць “выказаць сваё меркаванне па грамадска важных пытаннях”. Як высветлілі мясцовыя праваабаронцы падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў, на "гарачай лініі" працавалі спецыялісты аддзелаў ідэалогіі.
Газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” надрукавала артыкул пад назвай “Большое счастье господина Борзова”, у якім “перамывае косткі” аднаму з мясцовых грамадскіх актывістаў, які, аднак, не бярэ ўдзелу ў выбарах-2012. Падчас мінулай парламенцкай кампаніі гэтае выданне адзначылася злоснымі пасквілямі ў бок усіх дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты.
Апытанне НІСЭПД паказвае, што ў 2008 годзе за прыхільнікаў Лукашэнкі гатовыя былі галасаваць 43,5% рэспандэнтаў, сёлета – 27,6%. Узрасла падтрымка апазіцыйных кандыдатаў – 19,6% у 2008 і 28,2% цяпер. Варыянт “за іншага кандыдата” абрала 21,9% у 2008 і 27,4% у 2012.
У Баранавічах 27 ліпеня з’явіўся другі пікет па збору подпісаў насупраць гандлёвага цэнтру “Вясёлка”, які арганізаваў прэтэндэнт у дэпутаты Рыгор Грык. Яго ініцыятыўная група была зарэгістравана 20 ліпеня па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6.
Сёння, 27 ліпеня, у Слоніме каля ўваходу на рынак “Косаўскі” быў наладжаны пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Івана Шэгі – лекара-траўматолага, кіраўніка слонімскай суполкі Партыі БНФ. Але адміністратар рынка спадарыня Скок, калі ўбачыла пікет, пачала выказваць сваё незадавальненне.
Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама лічыць, што арганізаваныя пікеты для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, не будуць плённымі: “Гэта, хутчэй, дадатковая магчымасць піяру, якая напэўна будзе выкарыстоўвацца менавіта з гэтай мэтай".