Назіральнік Юрый Целяпун зрабіў заўвагу Івану Навіцкаму — намесніку старшыні участковай камісіі. Навіцкі на гэта ніяк не адрэагаваў. Тады Юрый сфатаграфаваў на тэлефон спіны сябраў камісіі, за якімі рэальна не было відаць падліку. Гэтае дзеянне назіральніка не засталося без увагі.
На 20.00 ва ўсіх назіральнікаў была зафіксавана лічба 218 чалавек прагаласаваўшых за 23 верасня. Але ў выніковым пратаколе камісіі намалявалася іншая лічба — 295 - якраз, каб хапіла на тое, каб выбары адбыліся. Відаць, здарыўся «цуд», на які так спадзявалася сакратар выбарчай камісіі.
На участках № № 396 і 397 Заходняй акругі № 102, якія знаходзіліся ў СШ № 23, назіральнікаў выдалілі пасля спробаў напісаць скаргі на ўчастковыя камісіі: на абодвух участках зафіксаваныя разыходжанні ў дадзеных назіральнікаў і камісіі аб колькасьці прагаласаваўшых выбаршчыкаў.
Назіральнік Мікалай Расюк спрабаваў задаць пытанне старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №47, якая размешчана на тэрыторыі Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85. Старшыня камісіі палічыла, што назіральнік умешваецца ў працу камісіі і загадала выставіць яго за дзверы.
З рук старшыні камісіі яго вырвала адна з праўладных назіральніц. Аднак ні старшыня, ні сакратар камісіі, ні нават міліцыянт яе не спынілі. Яны разам з ёй паспяшаліся пакінуць будынак участку. Парушэнне было зафіксавана нацыянальнымі незалежнымі назіральнікамі і міжанроднымі ад місіі АБСЕ.
З участка № 449 сталічнай Кальварыйскай акругі № 104 сёння ўвечары былі выдаленыя пяць незалежных назіральнікаў. Як паведаміў каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» па гэтай акрузе Юрый Салодкі, на ўчастку працавалі два назіральнікі ад «ГП» Антон Жылко і Станіслаў Рамановіч і яшчэ тры незалежных назіральніка.
«Мы ўдвух цэлы дзень не сыходзілі з месца, і налічылі 360 чалавек. Камісія ж напісала ў пратаколе, што прагаласавалі сёння 507 чалавек. Адкуль яны ўзяліся, тыя выбарцы, невядома". Сачыць за падлікам галасоў назіральнікам прыйшлося за 11 метраў ад стала. Бліжэй падыйсці забараняла камісія.
У Светлагорску на выбарчым участку ў сярэдняй школе № 1 назіральнікі заўважылі ўкідванне бюлетэняў у скрыню для галасавання. Па словах назіральніка, бюлетэні ўкідвала настаўніца гэтай школы Марына Шарубіна, якая ўваходзіць ва ўчастковую выбарчую камісію. Пададзена адпаведная заява ў пракуратуру.
Паводле падліку назіральнікаў, у Светлагорску на адным з кантрольных участкаў на 16 гадзін прагаласавала меньш за 50% выбаршчыкаў. На іншым участку разыходжанні з афіцыйнымі дадзенымі складаюць 15%. Прычым лічбы тут атрымалася даведацца ад старшыні камісіі Алены Таўсцянковай толькі з дапамогай назіральнікаў ад АБСЕ.
Пра гэта паведамляе давераная асоба кандыдаткі ў дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Аксаны Закрэўскай Аксана Самуйлава. Члены ўчастковай выбарчай камісіі схавалі скрыню для галасавання за стол, ускрылі яе і пачалі туды ўкідваць бюлетэні. Колькі бюлетэняў было ўкінута туды - сказаць немагчыма.