Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Раёнка распавяла, як выбары ашчаслівілі мазырцаў

Раёнка распавяла, як выбары ашчаслівілі мазырцаў

Большасць раённых газет Гомельскай вобласці падалі справаздачы з прайшоўшых 23 верасня выбараў у Палату прадстаўнікоў у традыцыйным пафасным стылі, выдаючы пажаданае (уладай) за сапраўднае. Але мазырскае «Жыццё Палесся» пайшло далей за ўсіх...

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Бабруйск

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Бабруйск

Назіральнікі сцвярджаюць, што выбары ў Бабруйску не адбыліся. Афіцыйныя лічбы, якія былі агучаныя 24 верасня, паказалі на завышэнне яўкі. Што тычыцца “пераможцаў”, то папярэднія прагнозы па кандыдатах пацвердзіліся - імі сталі Мікалай Плаксіцкі, Жана Мішур і Алена Шамаль, якая ідзе ў ПП НС ужо на другі тэрмін.

“Вясна” ў складзе беларускай дэлегацыі брала ўдзел у канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве

“Вясна” ў складзе беларускай дэлегацыі брала ўдзел у канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас мерапрыемстваў у межах штогадовай канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні сустрэўся з кіраўніком БДІПЧ АБСЕ Янэзам Лянарчычам, а таксама з прадстаўніцтвам ЗША ў АБСЕ. Асноўнымі тэмамі гэтых сустрэчаў сталі вынікі назірання за парламенцкімі выбарамі і наяўнасць палітычных вязняў ў Беларусі.

У Аршанскім раёне сябры ўчастковай камісіі ратаваліся ўцёкамі

У Аршанскім раёне сябры ўчастковай камісіі ратаваліся ўцёкамі

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў вёсцы Прыдняпроўе Аршанскага раёна. Участковая камісія прыехала з вынасной урнай да пажылых людзей праводзіць галасаванне дома. Нядоўга думаючы, бабуля выхапіла з свайго плота драўляны кол і накінулася на няпрошаных гасцей.

На Аршаншчыне галасаванне дома пабіла ўсе рэкорды

На Аршаншчыне галасаванне дома пабіла ўсе рэкорды

Аршанская гарадская акруга № 26. Тут да прыкладу на ўчастку № 26 у спісах для датэрміновага галасавання лічылася 157 чалавек, але пры адкрыцці скрыні датэрміновага галасавання ў ёй выявілася 283 бюлетэня. Камісія парушэнняў не ўгледзела.

У Оршы на ўчастку зніклі несапраўдныя бюлетэні

У Оршы на ўчастку зніклі несапраўдныя бюлетэні

У першы дзень датэрміновага галасавання выдаваліся бюлетэні, у якіх прысутнічала прозвішча Аляксея Тіханенкава, які напярэдадні быў зняты з выбараў. Аднак у выніковым пратаколе па выніку выбараў на гэтым участку несапраўдных бюлетэняў няма ...

Праваабаронца Павал Левінаў патрабуе прызнаць вынікі галасавання  несапраўднымі

Праваабаронца Павал Левінаў патрабуе прызнаць вынікі галасавання несапраўднымі

Паводле звестак Паўла Левінава, назіральнікі палічылі, што 23 верасня на ўчастак №52 прыйшлі 876 выбаршчыкаў. Але ў выніковым пратаколе была пазначаная колькасць 1599 чалавек – на 723 выбаршчыкі болей.

Мастоўская акруговая камісія правяла выніковае паседжанне…ноччу

Мастоўская акруговая камісія правяла выніковае паседжанне…ноччу

Калі незалежная назіральніца Святлана Рудкоўская прыйшла ў акружную камісію, выявілася, што выніковае паседжанне ўжо адбылося, а члены камісіі ў асобным пакойчыку “святкуюць” заканчэнне выбарчай кампаніі.

Бабруйск: Лічбы па галасаванні па месцы жыхарства нерэальна вялікія

Бабруйск: Лічбы па галасаванні па месцы жыхарства нерэальна вялікія

На дадзены момант падаць скаргі ў сувязі з падменай вынікаў галасавання выказалі назіральніцы Ніна Федзяева, Аляксандра Сьянава і Ірына Уварава. Яны збіраюцца накіроўваць іх у АВК, ЦВК і пракуратуру.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Магілёў

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Магілёў

У адрозненні ад мінулых кампаній, мясцовыя СМІ устрымліваліся ад палівання брудам апазіцыі і апазіцыйных кандыдатаў. Мясцовая ўлада не была зацікаўлена ў тым, каб назіральнікі выкрывалі фальсіфікацыі на выбарах. Выбаршчыкі прагаласавалі па-свойму – нагамі, то бок яны проста не прыйшлі на выбары, і ўлады мусілі выкручвацца і штучна завышаць яўку выбаршчыкаў.

Маладэчна: Для акруговай камісіі выбары ўжо скончыліся, дзя назіральнікаў – працягваюцца.

Маладэчна: Для акруговай камісіі выбары ўжо скончыліся, дзя назіральнікаў – працягваюцца.

24 верасня раніцай Эдуард звярнуўся ў акруговую камісію, каб атрымаць выніковы пратакол. Намесніца кіраўніка камісіі Люцыя Арловіч паведаміла, што пратакол ён атрымае толькі пазней, на пасяджэнні камісіі, а зараз камісія не працуе.