Супрацоўнікі камунальнага прадпрыемства склалі скаргу ў Мінскую гарадскую пракуратуру. Яны просяць прыцягнуць да адказнасці старшыню ЖРЭА-1 Фрунзенскага раёна Васіля Шашка. Менавіта ён адказваў за фіктыўнае фармаванне спісу дэлегатаў, якія нібыта падтрымлівалі кандыдатуру Міхаіла Савановіча на вылучэнне ў дэпутаты. Насамрэч жа супрацоўнікі ЖЭС-48 з Савановічам ніколі не былі знаёмыя, пра ягоную дзейнасць на пасадзе старшыні Мінгарсавета нічога не ведаюць.
Па інфармацыі праваабаронцаў на 15.30, затрыманых назіральнікаў моладзевага праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” пачалі адпускаць з РУУСу Цэнтральнага раёна Менска. Ва ўсіх узялі адбіткі пальцаў, знялі на відэа. Супрацоўнікі міліцыі не далі ніякіх тлумачэнняў наконт прычыны затрымання і пратаколаў на затрыманых не складалі.
Старшыня УВК Людміла Мячына разгледзела заяву аднаасобна, без правядзення паседжання камісіі і напісала, што “працэдура падліку галасоў і устанаўленне вынікаў галасавання была адпрацаваная з членамі камісіі пры правядзенні трэнінгу”.
Незалежная назіральніца Валянціна Шорах, якая разам з іншымі калегамі ўсе дні галасавання адсочвала выбарчы працэс на участку №31 Брэсцкай-Заходняй акругі №1, што знаходзіўся на прадпрыемстве “Водаканал”, паведаміла пра істотныя адрозненні ў лічбах, якія тычацца яўкі выбаршчыкаў.
Па меркаванні намесніка старшыні ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча, Беларусь набліжаецца да савецкіх стандартаў выбараў, калі людзям абыякава, за каго галасаваць і як праходзяць выбары наогул. Менавіта праз гэта істотна скарачаецца яўка выбаршчыкаў.
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічыць, што выбарчы працэс прайшоў з сур’ёзнымі парушэннямі прынцыпаў дэмакратычных і справядлівых выбараў, замацаваных стандартамі АБСЕ і беларускім заканадаўствам. Атмасфера палітычнага пераследу і рэпрэсій апанентаў улады, на фоне якой праходзіла выбарчая кампанія, абмежаванні падчас фарміравання выбарчых камісій, агітацыйнай кампаніі, негатыўна паўплывалі на свабоду выбару. Непразрыстасць падліку галасоў не дае падставаў сцвярджаць, што вынікі выбараў адлюстроўваюць волевыяўленне беларускага народа.
Другога туру не будзе ні па адным з выбарчых акругаў. Па дадзеных ЦВК, у цэлым па Беларусі яўка выбаршчыкаў склала 74,3%. Каментуючы інфармацыю незалежных назіральнікаў аб завышэнні яўкі выбаршчыкаў сябрамі камісій, Ярмошына адзначыла, што ЦВК давярае толькі пратаколам выбаркамаў.
"Такога нахабства з боку камісіі яшчэ не бачыў! У іх пануе ўседазволенасць. Па спісу зарэгістравана 2550 выбаршчыкаў, 850 з іх прагаласавалі датэрмінова, а 477 – у дзень выбараў. Такім чынам атрымоўваем 1327 чалавек. У пратаколе пазначана іншая лічба: 1861 чалавек".
У панядзелак, 24 верасня, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставяць папярэднюю справаздачу па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе ПЦ “Вясна”. Пачатак – у 11.30.
“Па спісе для галасавання налічвалася 1468 чалавек. Я лічыў кожнага выбаршчыка, які прыходзіў на ўчастак - налічыў 850 чалавек. На дзесяць хвілін я выйшаў пакурыць - і аказалася, што ўжо “прагаласавалі” 1006 чалавек", - распавёў Леанід Анацка, назіральнік з выбарчага ўчастку № 17 горада Ліды.