Ягоная жонка, якая працуе на гэтым прадпрыемстве дыспетчарам, сёння, 19 верасня, тэлефанавала на мабільныя і хатнія тэлефоны ўсім работнікам гаспадаркі і загадвала ад імя дырэктара, сёння і заўтра прыйсці на свае выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць датэрмінова.
Яўка выбаршчыкаў на двух суседніх участках сталічнай Свіслацкай выбарчай акругі № 94 адрозніваецца больш чым у пяць разоў. У першы дзень датэрміновага галасавання на ўчастку № 121 прагаласавала 68 чалавек, на суседнім 122-м участку - 12. Колькасць прагаласаваўшых выбаршчыкаў, названую ў пратаколах, пацвярджаюць назіральнікі.
Да незалежных назіральнікаў звярнуліся жыхары дома № 22/2 па вуліцы Леніна ў Оршы. Яны прадставілі запрашэнне на выбары, атрыманае ад той жа ўчастковай камісіі № 1. У ім няправільная інфармацыя адсутнічае. Правільная адсутнічае таксама.
Сітуацыя нагадвала тэатр абсурду. У той час як адны ўчастковыя камісіі прозвішча Ціханенкава выкраслілі, у той жа самы час іншыя - як, напрыклад, № 8, № 9, № 11 - працягвалі выдаваць бюлетэні з яго прозвішчам. Прычым і тыя і іншыя камісіі лічылі свае дзеянні правільнымі і рашуча адпрэчвалі заўвагі з боку назіральнікаў.
Студэнты педагагічнага і інжынернага факультэтаў Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта 19 верасня працягваюць скардзіцца, што іх прымушаюць галасаваць датэрмінова. Студэнты скардзіліся, што куратары Наталля Майсеенка і Ганна Верамейка прыказалі ім абавязкова прагаласаваць да пятніцы 21 верасня.
Пагроза прагучала на адрас назіральніка ад партыі левых "Справядлівы сьвет" Вадзіма Кузьміна. Каб абараніцца ад паклёпу, ён звярнуўся ў пракуратуру: "Мяне папярэдзілі: калі не забяру свае скаргі і не напішу абвяржэнне ў інтэрнэце, супраць мяне можа з'явіцца заява пра згвалтаванне студэнткі-выбаршчыцы".
Кастрычніцкі райсуд Віцебску прысудзіў 7 сутак арышту прыхільніку БХД Яўгену Гуцалаву. Хлопец аднаасобна здзейсніў крэатыўную акцыю, заклікаючы быйкатаваць выбары: апрануў "маску" – партрэт Аляксандра Лукашэнкі і выйшаў з з плакатам "Байкот парламенцкім выбарам 2012" у цэнтр гораду.
У першы дзень датэрміновага галасавання ў г. Рэчыца на выбарчым участку № 8 выбаршчыкам, якія прыйшлі галасаваць першымі, уручалі шакалад. Ад імя арганізацыі “Белая Русь” шакалад уручала намесніца старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Валянціна Няволіна. “Белая Русь” падтрымлівае ў Рэчыцкім раёне кандыдата ў дэпутаты Адама Вашкова.